Іахім фон Зандрарт
Іахім фон Зандрарт Старэйшы (ням.: Joachim von Sandrart d. Ä.; 12 мая 1606, Франкфурт-на-Майне — 14 кастрычніка 1688, Нюрнберг) — нямецкі жывапісец, графік і гісторык мастацтва, гістарыёграф, перакладчык.
Іахім фон Зандрарт | |
---|---|
ням.: Joachim von Sandrart | |
Дата нараджэння | 12 мая 1606[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 1688[1][2][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Lorenz von Sandrart[d] |
Маці | Antoniette de Bodeau[d] |
Жонка | Johanna von Milkau[d] і Esther Barbara Bloemart[d][5] |
Род дзейнасці | мастак, мастацтвазнавец, мастак-гравёр, перакладчык, тэарэтык мастацтва, гравёр, настаўнік, гравёр па медзі |
Жанр | партрэт |
Мастацкі кірунак | барока |
Уплыў | Peter Isselburg[d][6], Aegidius Sadeler[d][6], Герыт ван Хонтхорст[5] і Daniel Soreau[d][5] |
Уплыў на | Jacob von Sandrart[d][5] і Матэўс Мерыян[d][5] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыццё і творчасць
правіцьНарадзіўся ў шляхецкай сям’і, якая паходзіла з ваколіц горада Монс у Генегау. Бацькі яго былі купцамі ў Франкфурце-на-Майне. У 1653 годзе атрымаў у Рэгенсбургу пацвярджэнне сваіх дваранскіх правоў і фамільнага герба ў Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Жывапісу і графіцы пачаў навучацца з 9-гадовага ўзросту спачатку ў Нюрнбергу (у 1615 годзе), а затым у Празе (1620—1621, у Эгідзія Садэлера). У 1625—1629 гадах вывучаў жывапіс ва Утрэхце ў Герыта ван Хонтхорста. У наступныя шэсць гадоў разам са сваім настаўнікам падарожнічаў па Англіі і Італіі. У Італіі шмат маляваў, у тым ліку для рымскага банкіра Джустыніяні і па замове папы Урбана VIII. У першую чаргу гэта былі шматлікія партрэты, а таксама палотны на біблейскія тэмы для інтэр’ераў рымскіх цэркваў.
У 1635 годзе вярнуўся ў Франкфурт-на-Майне. У 1637—1645 гадах жыў і працаваў у Амстэрдаме, дзе быў прызнаным знаўцам мастацтваў, гандляром прадметамі раскошы і мастаком. У Амстэрдаме напісаў для баварскага герцага Максіміліяна I такія палотны, як серыю «Дванаццаць месяцаў» і алегорыю «Дзень і ноч». Пасля смерці свайго цесця ў 1645 годзе атрымаў у спадчыну замак Штокау каля Інгальштата і перасяліўся ў яго з Нідэрландаў.
У 1649 годзе, пасля заканчэння Трыццацігадовай вайны, прыехаў у Нюрнберг, дзе маляваў партрэты паслоў розных еўрапейскіх дзяржаў. Найбольш значным яго творам там з’яўляецца вялікая карціна «Вялікі банкет міру (Das große Friedensmahl)», якая паказвае ўрачыстае баляванне шведскага караля Карла X Густава з імператарскімі і шведскімі камісарамі ў рамках мірнага кангрэса. У 1653 годзе быў узведзены ў дваранства Пфальц-Нойбурга (Pfalz-Neuburgischer Rat). Пасля таго, як у Вене напісаў партрэты імператара Фердынанда III, яго жонкі і эрцгерцага Леапольда, ён атрымаў таксама аўстрыйскае дваранства. У 1676 г. герцагам Аўгустам Саксен-Вейсенфельскім прыняты ў арыстакратычна-інтэлектуальнае асветніцкае «Пладаноснае таварыства», дзе эмблемай фон Зандрарта была чырвоная елка.
У 1670—1673 гадах жыў і працаваў у Аўгсбургу, дзе адкрыў прыватную Акадэмію жывапісу, папярэдніцу цяперашняй аўгсбургскай Вышэйшай школы мастацтваў. У 1675 годзе напісаў палатно «Сон Якава» для царквы Басаногіх у Аўгсбургу.
Зноскі
- ↑ а б Joachim von (I) Sandrart
- ↑ а б Joachim von I Sandrart // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118794396 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118794396 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б в г д е RKDartists
- ↑ а б http://ta.sandrart.net/-person-4
- ↑ http://www.die-fruchtbringende-gesellschaft.de/files/fg_beacon.txt Праверана 24 лютага 2015.