Іван Іванавіч Вашкевіч

Іван Іванавіч Вашкевіч (нар. 1 кастрычніка 1937, в. Ганалес, Мінскі раён — 6 чэрвеня 2011, Мінск) — беларускі акцёр, тэатральны дзеяч. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1991).

Іван Іванавіч Вашкевіч
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1937(1937-10-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 чэрвеня 2011(2011-06-06) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральная прафесія
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1964 годзе. З 1964 года акцёр Беларускага драматычнага тэатра імя Я. Коласа, з 1969 года загадчык аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама, на партыйнай рабоце ў Віцебску і Мінску. У 1982—1997 гадах дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Купалы[1].

Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1965 года. З 2006 года ўзначальваў Літаратурны музей Петруся Броўкі. Выкананне службовых абавязкаў спалучаў з работай у якасці старшыні аўтарскага савета Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь і члена Праўлення Рэспубліканскай арганізацыі «Веды». Старшыня Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў з 2001 года[2].

Зноскі

  1. Вашкевіч Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  2. ВАШКЕВІЧ Іван Іванавіч № 24 (995) 11.06.2011(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2022. Праверана 6 верасня 2020.

Літаратура

правіць