Адкрыць галоўнае меню

БіяграфіяПравіць

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1975). Працаваў настаўнікам. 3 1979 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з'яўляўся вучоным сакратаром. З 1992 у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, загадчык кафедры. З 1998 прарэктар Беларускай акадэміі мастацтваў, пасля загадчык кафедры, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. У 2011 прызначаны рэктарам Інстытута культуры Беларусі.

Даследуе беларускі фальклор, народную культуру, беларускі народны каляндар і інш. Аўтар манаграфій «Усходнеславянскія казкі пра жывёл» (1992), «Следам за сонцам: Беларускі народны каляндар: свята, абрады, паэзія» (1994), сааўтар прац «Магія слова чароўнага», «Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыцыйныя жанры: Мінская вобласць» (абедзве 1995), «Народная культура і сучасная школа» (1996) і інш. Завяршае работу над доктарскай дысертацыяй «Лікавы код у міфапаэтычнай спадчыне Беларусі».

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Саламевіч І. Крук // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.