Іван Іванавіч Лапо

беларускі гісторык

Іван Іванавіч Лапо (29 жніўня 186923 снежня 1944) — беларускі гісторык, даследчык гісторыі ВКЛ.

Іван Іванавіч Лапо
Дата нараджэння 29 жніўня 1869(1869-08-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 снежня 1944(1944-12-23)[1] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Сяргей Фёдаравіч Платонаў
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 29 жніўня 1869 года. У 1892 годзе скончыў Пецярбургскі універсітэт. Прафесар Тартускага (1905—19), Каўнаскага (1933—40), Вільнюскага (1941) універсітэтаў. Акадэмік Расійскай акадэміі навук (1912)[2]. У 1921—33 гадах жыў у Празе. Памёр 23 снежня 1944 года.

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя працы прысвечаны гісторыі Вялікага княства Літоўскага, беларуска-літоўска-рускім і беларуска-літоўска-польскім дзяржаўна-палітычным і этнакультурным сувязям у XIV—XVIII стст.

Распрацоўваў пытанні этнагенезу і этнічнай гісторыі ўсходніх славян (у тым ліку беларусаў) і іншых народаў Усходняй Еўропы. Складванне беларускай народнасці, на яго думку, праходзіла ў XIV—XVI стст., калі актывізаваліся працэсы этнічнай кансалідацыі нашчадкаў старажытных крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Сярод прыкмет, якія характарызавалі этнічныя асаблівасці беларусаў у эпоху феадалізму і больш позні час, выдзяляў мову, побыт і культуру, гістарычныя і этнаграфічныя традыцыі.

Значную ўвагу аддаваў міжэтнічным адносінам у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Распрацоўваў пытанні паходжання і гісторыі шляхты, дзяржаўна-прававога становішча Вялікага княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі 1569 года.

Працы правіць

  • «Заходняя Расія і яе злучэнне з Польшчай»[3]
  • Великое Княжество Литовское от заключения унии до смерти Стефана Батория (1569—1586) Т.1 СПб, 1901

Зноскі