Іван Іванавіч Лісаў
Іван Іванавіч Лісаў (25 мая 1912, Віцебск — 17 кастрычніка 1997, Масква) — савецкі ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант (1965). Кандыдат гістарычных навук (1973), дацэнт (1979).
Іван Іванавіч Лісаў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 13 (26) мая 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 кастрычніка 1997 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя войскі Расіі |
Званне | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Біяграфія
правіцьСкончыў ваенныя акадэміі імя Фрунзэ (1941), Генштаба (1951). У Чырвонай Арміі з 1929 г., з 1939 г. у паветрана-дэсантных войсках. У Вялікую Айчынную вайну з верасня 1943 г. начальнік штаба паветрана-дэсантнай брыгады, стралковага палка на Карэльскім фронце. У 1945 — 75 гг. на адказных пасадах у Савецкай Арміі, да 1991 г. на выкладчыцкай рабоце.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Леніна, 5 іншымі ордэнамі, медалямі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Лісаў Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. - Мн., 1999. - Т. 9. - С. 282.
- Лісаў Іван Іванавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А.І. Мацяюн ; маст. Э.Э. Жакевіч. - Мн., 2003. - Кн. 2. - С. 531.