Аб’яднаная беларуская вайсковая школа
Аб’яднаная беларуская вайсковая школа імя ЦВК БССР (АБВШ) — сярэдняя вайсковая навучальная ўстанова («нармальная вайсковая школа»[1]) РСЧА УС СССР у Мінску ў 1921—1941 гадах для падрыхтоўкі камандных і начальнікаў кадраў.
Аб’яднаная беларуская вайсковая школа імя ЦВК БССР АБВШ | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | 5 лютага 1921—1941 |
Краіна |
![]() |
Краіны | Заходняя ваенная акруга |
Уваходзіць у | Беларуская ваенная акруга |
Тып | Кавалерыя, артылерыя, пяхота |
Колькасць | 1200 чалавек (пастаянны і пераменны склады) |
Дыслакацыя | Мінск, БССР |
Знакі адрознення |
![]() |
За гады працы ў школе (вучылішча) было падрыхтавана каля 3,5 тысяч камандзіраў і начальнікаў Чырвонай Арміі (РСЧА).
Гісторыя
правіць5 лютага 1921 года па загадзе Рэўваенсавета Рэспублікі ў Менску былі арганізаваны кароткатэрміновыя 81-я пяхотныя курсы каманднага складу[1]. Размяшчаліся ў будынку былой Менскай духоўнай семінарыі[2].
У гэтым жа годзе навучальная ўстанова была двойчы перайменаваная: спачатку ў курсы Саўнаркама БССР, а затым, перайшоўшы ў ваеннае ведамства (Наркамат абароны) — Менскія пяхотныя курсы РСЧА.
9 кастрычніка 1924 года на базе гэтых курсаў была арганізавана 7-я Аб’яднаная вайсковая школа імя ЦВК БССР з трохгадовым тэрмінам навучання[1].
Назва «Аб’яднаная» адлюстроўвала спецыфіку навучання: на трох аддзяленнях рыхтаваліся кадравыя камандзіры для родаў войскаў РСЧА: кавалерыі, артылерыі, пяхоты. У пералік ваенных дысцыплін уваходзілі: тапаграфія, гісторыя Грамадзянскай вайны, ваеннае мастацтва, тактыка, агнявая падрыхтоўка, інжынерная справа. Тактыка пяхоты і кавалерыі (курсанты спасцігалі джыгітоўку і прыёмы язды) вывучалася ў іх з улікам прымянення артылерыйскага агню. Амаль трэць вучэбнага часу адводзілася на агульнаадукацыйныя прадметы. На працягу вучобы курсанты праходзілі стажыроўку: на другім курсе — на пасадзе камандзіра аддзялення, на трэцім — камандзіра ўзвода[1].
Вайсковая школа ўяўляла сабой адзін батальён трох- ці чатырохротнага складу. Першачарговай задачай АВШ імя ЦВК БССР была падрыхтоўка камандзіраў для 2-й Беларускай стралковай дывізіі Заходняй ваеннай акругі (з кастрычніка 1926 года — Беларуская ваенная акруга)[1].
У лютым 1931 года ў гонар 50-годдзя наркама па ваенных і марскіх справах, старшыні Рэўваенсавета СССР (РВС) К. Я. Варашылава курсанты школы здзейснілі лыжны марш Мінск—Масква. З 6 па 21 лютага 1931 дзесяць курсантаў, здзейсніўшы 800-кіламетровы забег, даставілі К. Я. Варашылаву «Рапарт аб дасягненнях і недахопах» АБВШ і асабіста павіншавалі наркама ў Маскве[1][сн 1].
У лютым 1931 года таксама адзначалася і дзесяцігоддзе Аб’яднанай Беларускай ваеннай школы. АБВШ была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ва ўказе, падпісаным старшынёй ЦВК БССР Аляксандрам Чарвяковым, гаварылася:[1] «Адзначаючы выдатныя заслугі Аб’яднанай Беларускай ваеннай школы імя ЦВК БССР у справе падрыхтоўкі чырвоных камандзіраў, Прэзідыум ЦВК пастанаўляе: Узнагародзіць Аб’яднаную Беларускую ваенную школу ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга». Начальнік школы І. І. Васілевіч і яго памочнікі атрымалі з рук сакратара ЦВК А. І. Хацкевіча імянную зброю[1].
Па ўспамінах маршала Савецкага Саюза І. І. Якубоўскага, 8 верасня 1933 годаў школу прыязджаў М. І. Калінін. На мітынгу курсанты прапанавалі назваць школу яго імем. А 6 лістапада 1933 года, загадам РВС СССР № 174, школе прысвоена імя таварыша М. І. Калініна.
16 сакавіка 1937 года школа была пераўтворана ў Менскае ваеннае пяхотнае вучылішча імя М. І. Калініна[1].
28 сакавіка 1941 года загадам НКА СССР № 0127 перафарміравана ў Мінскае Чырвонасцяжнае танкавае вучылішча імя М. І. Калініна,
3 ліпеня 1941 года, на падставе дырэктывы ГШ ЧА № 638/орг, было перадыслацыравана ў горад Ульянаўск і пераіменавана ў 2-е Ульянаўскае Чырвонасцяжнае танкавае вучылішча імя М. І. Калініна. Расфарміравана ў 1947 годзе.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны 21 мая 1952 года ў горадзе Мінску было адкрыта Сувораўскае ваеннае вучылішча, якое размяшчаецца ў будынку былой школы[2][сн 2].
Гісторыя найменняў
правіць- 05.02.1921 — 81-е Менскія пяхотныя падрыхтоўчыя курсы
- 03.1921 — 81-е Менскія падрыхтоўчыя курсы каманднага складу
- 05.1921 — 81-е Менскія пяхотныя камандныя курсы
- 03.1923 — 6-е Менскія пяхотныя курсы РСЧА
- 03.1924 — 7-я Аб’яднаная Беларуская камандная школа
- 10.1924 — 7-я Аб’яднаная Беларуская вайсковая школа
- 9.10.1924 — 7-я Аб’яднаная вайсковая школа імя ЦВК БССР
- 1924 — Аб’яднаная Беларуская вайсковая школа імя ЦВК БССР
- Загад РВС СССР № 174 ад 6.11.1933 — Аб’яднаная Беларуская вайсковая школа імя М. І. Калініна
- 16.03.1937 — Менскае Чырвонасцяжнае ваеннае пяхотнае вучылішча імя М. І. Калініна
- 28.03.1941 Загадам НКА СССР № 0127 — Мінскае Чырвонасцяжнае танкавае вучылішча імя М. І. Калініна.
- 3.07.1941 дырэктывай ГШ ЧА № 638/орг — 2-е Ульянаўскае Чырвонасцяжнае танкавае вучылішча імя М. І. Калініна.
Камандзіры
правіць- Ян Фрыцавіч Фабрыцыус (1922 — 1923)
- Жан Іванавіч Лаур (1923 — снежань 1925)
- Іван Іванавіч Васілевіч (снежань 1928—1932)
- Рыгор Міхайлавіч Кобленц (студзень 1932 — красавік 1933)
- Яўген Сцяпанавіч Алёхін (1933 — ліпень 1937)
- Пётр Ермалаевіч Лавягін (ліпень — лістапад 1937)
- Аляксей Фёдаравіч Левашаў (люты — сакавік 1938)
- Іван Міхайлавіч Пузікаў (сакавік 1938 — сакавік 1941)
- Мікалай Рыгоравіч Залатухін (з сакавіка 1941)
- Андрэй Лявонцьевіч Шымковіч (з 20.05.1942)
- Нічыпар Яфрэмавіч Аляксееў (з красавіка 1943 па май 1946)
Вядомыя выпускнікі
правіцьЗа гады існавання ў вучылішчы было падрыхтавана каля 3,5 тысяч камандзіраў Чырвонай Арміі[1].
- Сяргей Васільевіч Арыстаў (вып. 1931 — экстэрнам) — палкоўнік, камандзір 1-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі, камандор Ордэна Брытанскай Імперыі
- Аляксандр Рыгоравіч Бадзерка — палкоўнік, камандзір 116-га стралковага корпуса
- Гаўрыіл Тарасавіч Васіленка — генерал-лейтэнант, Герой Савецкага Саюза.
- Ілля Васільевіч Вінаградаў (вып. 1929) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант.
- Антон Станіслававіч Владычанскі (вып. 1932) — генерал-маёр СССР, генерал брыгады (ПНР), камандуючы Прыморскай ВА Войска Польскага.
- Міхаіл Паўлавіч Кутузаў — генерал-маёр, камандзір 2-га гвардзейскага стралковага корпуса
- Іван Іванавіч Лісаў — генерал-лейтэнант, намеснік камандуючага ПДВ.
- Міхаіл Рыгоравіч Макараў (вып. 1929) — савецкі военачальнік, генерал-маёр.
- Васіль Піліпавіч Маргелаў (навучаўся: верасень 1928 года — красавік 1931) — камандуючы паветрана-дэсантнымі войскамі СССР у 1954—1959 і 1961—1979 гг., Герой Савецкага Саюза.
- Валянцін Антонавіч Пянькоўскі (вып. 1927) — генерал арміі, намеснік міністра абароны СССР у 1964-1968 гадах.
- Георгій Сяргеевіч Тамілоўскі (навучанне, 1931—1934 года) — Гвардыі палкоўнік у адстаўцы, Герой Савецкага Саюза (16 кастрычніка 1943).
- Нічыпар Фаміч Цыганкоў (вып. 1933) — савецкі военачальнік, палкоўнік.
- Мікалай Аляксандравіч Швароў — генерал-маёр, камандаваў 20-м стралковым і 3-м горнастралковым карпусамі.
- Іван Ігнацьевіч Якубоўскі (вып. 1934) — маршал Савецкага Саюза, двойчы Герой Савецкага Саюза, першы намеснік міністра абароны СССР і галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі дзяржаў—удзельнікаў Варшаўскага дагавора ў 1967—1976 гадах.
Вядомыя выкладчыкі
правіць- Павел Марцемьянавіч Алімаў — старшы выкладчык тактыкі, пам. камандзіра і камандзір батальёна курсантаў (верасень 1939 — ліпень 1941)
- Міхаіл Якаўлевіч Дадонаў — камандзір узвода і роты курсантаў (студзень 1921 — лістапад 1927)
- Васіль Міхайлавіч Ларын — камандзір узвода і роты курсантаў (сакавік 1934 — верасень 1938)
Заўвагі
правіцьЗноскі
правіць- ↑ У гэтым прабегу ўдзельнічаў курсант В. П. Маргелаў, які атрымаў з рук наркама імянны залаты гадзіннік — «цыбуліну». У далейшым, стаўшы камандуючым ПДВ, В. П. Маргелаў адрадзіў традыцыю лыжных прабегаў, якая існуе ў ПДВ дагэтуль. А. В. Вихарев Лыжный переход // Российская кадетская перекличка, №5. — 2008. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2009.
- ↑ Па іншых дадзеных, будынак не захаваўся: Костин Б. А. Маргелов. — М.: Молодая гвардия, 2005. — 320 с. — (Жизнь замечательных людей). — 5 000 экз. — ISBN 5-235-02846-5.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Герасімаў В. Аб’яднаная беларуская вайсковая школа // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 26. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Долготович Б. Д. Объединённая белорусская военная школа - кузница кадров. — Минск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 2011. — 128 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0557-7.
- Костин Б. А. Маргелов. — М.: Молодая гвардия, 2005. — 320 с. — (Жизнь замечательных людей). — 5 000 экз. — ISBN 5-235-02846-5.