Іван Алегавіч Беразун

беларускі футбаліст

Іван Беразун (нар. 19 жніўня 1997) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Іван Беразун
Поўнае імя Іван Алегавіч Беразун
Нарадзіўся 19 жніўня 1997(1997-08-19)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
Беларусь ДЮСШ Камсамолец (Віцебск)
Беларусь ПМЦ (Паставы)
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2021 Беларусь Віцебск 1 (0)
2018—2020   Беларусь Орша 54 (1)
2022—2023 Беларусь Орша 48 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 красавіка 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец віцебскай ДЮСШ «Камсамолец» і пастаўскай акадэміі ПМЦ, з 2015 года пачаў выступаць за дубль «Віцебска». У 2016 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе. 5 мая 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцу матча з «Мінскам» (1:0). У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу»[2].

У снежні 2018 года стала вядома, што «Віцебск» не разлічвае на паўабаронцу[3]. У сезоне 2019 зноў далучыўся да «Оршы». Спачатку выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе аршанцаў.

У пачатку 2020 года трэніраваўся з «Віцебскам», аднак у лютым падпісаў новае пагадненне з «Оршай»[4]. У сезоне 2021 выступаў за дубль «Віцебска», а ў пачатку 2022 года зноў стаў іграком «Оршы»[5]. У сезоне 2022 рэгулярна гуляў у стартавым складзе каманды. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[6]. Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў «Оршу»[7].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Віцебск   25 1
2016 дубль Віцебск   24 1
2017 дубль Віцебск   23 3
2018 (1) Д1 Віцебск   1 0
2018 (2) Д2 Орша   11 0
2019 Д2 Орша   25 1
2020 Д2 Орша   18 0
2021 дубль Віцебск   12 0
2022 Д2 Орша   20 0
2023 Д2 Орша   28 1

Крыніцы правіць

  1. Ivan Berezun // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. "Витебск" отдал в аренду "Орше" двух игроков (руск.). football.by (11 жніўня 2018). Праверана 9 красавіка 2024.
  3. Николай Вайтюховский: "Четвертое место - это в любом случае успех для "Витебска" (руск.). football.by (11 снежня 2018). Праверана 9 красавіка 2024.
  4. Беразун і Калінін падпісалі пагадненьні . Livejournal фанатаў «Оршы» (11 лютага 2020). Праверана 9 красавіка 2024.
  5. Исход "Барановичей", тайна "Орши", подкрепление "Осиповичей". Аутсайдеры первой лиги (+ таблица трансферов) (руск.). football.by (5 красавіка 2022). Праверана 9 красавіка 2024.
  6. Шесть игроков продлили контракт с "Оршей", игроком команды также стал Кучеров (руск.). football.by (5 лютага 2023). Праверана 9 красавіка 2024.
  7. "Орша" Булыги и Тамело, "Барановичи" Высоцкого, "Макслайн" Гольмака (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.