Іван Альбінавіч Кенік

беларускі дзяржаўны дзеяч

Іва́н Альбі́навіч Ке́нік (1937, в. Бэрэзавы Груд, Лугынскі раён Жытомірская вобласць — 2017) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Іван Альбінавіч Кенік
Старшыня Дзяржаўнага Камітэта Беларусі па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
23 ліпеня 1990 — 1994
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Папярэднік пасада ўтворана
Пераемнік пасада скасавана
Сцяг Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь
26 жніўня 1994 — 20 студзеня 1999
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір
Сяргей Лінг
Уладзімір Ярмошын
Папярэднік пасада ўтворана
Пераемнік Валерый Астапаў
Нараджэнне 1937
Смерць кастрычнік 2017
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны служачы

Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (з 1990), Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (1994—2000).

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1937 годзе ў Лугынскім раёне Жытомірскай вобласці. Скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут.

Пасля заканчэння інстытута працаваў у трэсце «Мазырсельбуд», дзе прайшоў шлях ад майстра да кіраўніка.

У 1987—1990 гадах — старшыня Мазырскага гарвыканкама.

З 1990 года — Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР — Старшыня Дзяржаўнага Камітэта БССР па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС[1].

26 жніўня 1994 года прызначаны Міністрам па надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Рэспублікі Беларусь[2].

20 студзеня 1999 года прызначаны старшынёй камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь[3].

З 14 ліпеня 2000 года ў адстаўцы[4].

Памёр у кастрычніку 2017 года.

Ушанаванне памяці правіць

У гонар І. А. Кеніка у Мазыры названа вуліца[5].

Зноскі

  1. Пастанова Вярхоунага Савета Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 1990 № 170-XII «Аб прызначэнні Намесніка Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, Старшыні Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (руск.)
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 1994 г № 75 «Аб прызначэнні Міністра па надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 1999 года № 42 «Аб прызначэнні І. А. Кеніка старшынёй Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях» (руск.)
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2000 года № 393 «Аб вызваленні І. А. Кеніка ад пасады старшыні Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях» (руск.)
  5. В память о Иване Кенике

Спасылкі правіць