Іван Андрэевіч Кіслякоў

беларускі навуковец-эканаміст у галіне земляробства

Іван Андрэевіч Кіслякоў (1895, мястэчка Бобр, Аршанскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Крупскі раён, Мінская вобласць — 1955, Амутнінск, Кіраўская вобласць, РСФСР) — беларускі вучоны-аграрнік, грамадскі дзеяч, публіцыст.

Іван Андрэевіч Кіслякоў
альтэрн.: Ян Андрэевіч Кісьлякоў[1]
Дата нараджэння 7 лістапада 1895(1895-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 1955(1955-03-07) (59 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

У снежні 1918 — сакавіку 1919 года настаўнічаў у мястэчку Бобр, пасля працаваў аграномам у Сенненскім павеце. У 1923 годзе скончыў Маскоўскі межавы інстытут. З чэрвеня 1923 года ў Наркамземе БССР, адначасова ў Інбелкульце. З 1925 года — дацэнт, з 1929 года — прафесар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Старшыня Навуковага таварыства па вывучэнні Беларусі (Горкі). Распрацоўваў пытанні аграрнай палітыкі ў БССР, быў прыхільнікам хутарской і аднаасобнай формаў вядзення сельскай гаспадаркі. Арыштаваны 27.6.1930 годзе па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы на 5 гадоў у Амутнінск. Пасля ссылкі жыў у Паўлаве-на-Ацэ, Вязьме. Мабілізаваны ў армію ў 1941 годзе; праз год камісаваны з-за хваробы. Жыў у Амутнінску. Рэабілітаваны 19.9.1960 года.

Навуковыя працы правіць

  • Характеристика типов сельского хозяйства БССР и их эволюция // Перспективный план развития сельского и лесного хозяйства БССР на 1925/26—1929/30 г. — Мн., 1927.
  • Пасёлкі (оптымум тэрыторыі і эфект землеўпарадкаваньня). — Мн.: Бел. НДІ сельскай і лясной гаспадаркі, 1928.- 256 с.
  • Очерк эволюции сельского хозяйства БССР. Под ред. И. Кислякова. — Мн.: 1927. — 225 с.
  • Прадмова да кнігі // Плятнер Х. А. Рахункавыя запісы ў сялянскіх гаспадарках. — Горкі, 1927. — 56 с.
  • Тып беларускіх сялянскіх гапспадарак // Наш край. — Мн. 1925. — № 2. — С. 22-25.
  • Чарговыя пытанні зямельнай палітыкі // Плуг. 1925. — С. 36—39.

Літаратура правіць

  • Акуліч У. А. Кіслякоўшчына / Сацыяльна-эканамічныя праекты ў працах беларускіх эканамістаў (2-я палова ХІХ — 1-я трэць ХХ ст.). / Аўтар-укладальнік У. А. Акуліч. Пад навук. рэд. П. Г. Нікіценкі. — Мн.: 2008. — 413 с.
  • Акуліч У. А. Прозвішчы эканамістаў, якія яшчэ да 1920-х гадоў даследавалі асобныя аспекты з тых накірункаў, што склалі затым даследчую праграму беларускай арганізацыйна-вытворчай школы / *Сацыяльна-эканамічныя праекты ў працах беларускіх эканамістаў (2-я палова ХІХ — 1 -я трэць ХХ ст.) / Аўтар-укладальнік У. А. Акуліч. Пад навук. рэд. П. Г. Нікіценкі. — Мн.: Беларуская навука, 2008. — С. 351—352.
  • Калупаеў (Акуліч) У. А. Тэорыя арганізацыі сялянскай гаспадаркі як падмурак рэфармавання аграрнай сферы эканомікі // XII международная научно-практическая конференция «Управление в социальных и экономических системах». 5 декабря 2004 г. Минск. Материалы конференции. — Мн.: 2004. — 372 с. С. 151—153.
  • Возращённые имена. Сотрудники АН Беларуси пострадавшие в период сталинских репрессий. — Мн.: 1992.
  • Акуліч У. А. Што сабой уяўляла беларуская арганізацыйна-вытворчая школа 1920-х гадоў / Сацыяльна-эканамічныя праекты ў працах беларускіх эканамістаў (2-я палова ХІХ — 1-я трэць ХХ ст.). / Аўтар-укладальнік У. А. Акуліч. Пад навук. рэд. П. Г. Нікіценкі. — Мн.: Беларуская навука, 2008. 413 с. — С. 55—59.
  • Бусько В. Н. Идеолог «прищеповщины» // Веснiк Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта. 2002. № 1 — С. 74-78.
  • Бусько В. Н. Экономическая мысль Беларуси в период НЭПа (1920-е годы). Мн.: 2000. 280 с.
  • Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энцыклапедычны даведнік. У 3 т.- Мн., 2003.
  • Сацыяльна-эканамічныя праекты ў працах беларускіх эканамістаў (2-я палова ХІХ — 1-я трэць ХХ ст.). / Аўтар-укладальнік У. А. Акуліч. Пад навук. рэд. П. Г. Нікіценкі. — Мн.: 2008. 413 с. — С. 368—369.

Спасылкі правіць

  1. https://ekonomika.by/downloads/Zakluchenie.pdf — 2008. — С. 386. Праверана 17 сакавіка 2024.
  2. Беларуская энцыклапедыяБеларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 406. — ISBN 985-11-0295-4 Праверана 17 сакавіка 2024.