Іван Іванавіч Галушка
(Пасля перасылкі з Іван Галушка)
Іван Іванавіч Галушка (19 студзеня 1942, г. Ніжын, Чарнігаўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Іван Іванавіч Галушка | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 студзеня 1942 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. Працаваў загадчык сектарам у ПКБ Мінсельбуда БССР, з 1973 года — галоўны архітэктар аддзела ў Белкамунпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Член КПСС з 1982 года. Пражывае ў г. Мінску.
ТворчасцьПравіць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): аб’яднаная база «Водаканал» у Гомелі (1978), інжынерна-лабараторны корпус прампрадпрыемстваў Мінжылкамгаса БССР (1978), рамонтна-эксплуатацыйная база «Мінцепласетка» (1982) у Мінску, добраўпарадкаванне вуліц у цэнтры Ліды (1977—1982).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Галушко Иван Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.