Іван Захаравіч Сурыкаў

рускі паэт

Іван Захаравіч Су́рыкаў[2] (руск.: Иван Захарович Суриков; 6 красавіка 1841 — 6 мая 1880) — рускі паэт.

Іван Захаравіч Сурыкаў
руск.: Иван Захарович Суриков
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 (18) красавіка 1841
Месца нараджэння
Дата смерці 6 (18) мая 1880 (39 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Гады творчасці з 1860
Жанр верш
Мова твораў руская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Навасёлава Углічскага павета Яраслаўскай губерні[2][3]. У 1849 годзе разам з маці пераехаў да бацькі ў Маскву. Працаваў разам з ім, а потым ва ўласнай лаўцы[3]. Грамаце і вершаскладанню вучыўся самастойна. У 1860-х гадах пазнаёміўся з А. М. Пляшчэевым, які высока ацаніў вершы Сурыкава. У 1860 годзе Іван Сурыкаў ажаніўся[4].

Захварэў туберкулёзам, доўга лячыўся. Прамёр 6 мая 1880 года ў Маскве. Быў пахаваны на Пятніцкіх могілках.

Творчасць правіць

У друку дэбютаваў у 1864 годзе (у 1863 годзе ў часопісе «Развлечение»[4]). У 1871, 1875, 1877 гадах выдаў зборнікі вершаў[2][3].

Асноўныя тэмы паэзіі Івана Сурыкава — жыццё сялян і гарадской беднаты, цяжкая доля жанчыны. Многія вершы прысвечаны рускай прыродзе, дзецям. Яго творчасць была таксама звязана з фальклорам. Многія вершы Івана Сурыкава сталі папулярнымі народнымі песнямі: «Рабіна» («Што стаіш, гайдаешся…»), «У стэпе» («Стэп ды стэп вакол…») і інш. У творах з рускай гісторыі выяўлены бунтарскія настроі: паэмы «Пакаранне смерцю Сценькі Разіна», «Садко» (на яе аснове створана аднайменная опера М. А. Рымскага-Корсакава).

Па ініцыятыве І. З. Сурыкава быў падрыхтаваны калектыўны зборнік «Світанак» (руск.: «Рассвет», 1872), які стаў пачаткам дзейнасці Сурыкаўскага літаратурнага гуртка, праіснаваўшага да 1933 года.

Пераклаў на рускую мову вешы Тараса Шаўчэнкі[5].

Зноскі правіць

  1. Суриков Иван Захарович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б в БелЭн 2002.
  3. а б в ВСЭ 1969—1978.
  4. а б Суриков Иван Захарович // Ярославия (руск.)
  5. Нагорна Наталія. Суриков Іван Захарович // Шевченківська енциклопедія: в 6 т. — Т. 5: Пе-С / Редкол.: М. Г. Жулинський (гол.) та ін., М. П. Бондар, О. В. Бронь (відп. секр.) та ін. — К., 2015. — С. 1016. — 1040 с. — ISBN 978-966-02-6975-0. (укр.)

Літаратура правіць

  • Су́рыкаў Іван Захаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 284. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Суриков Иван Захарович / Щуров И. А. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • 707. Суриков Иван Захарович // Литературный энциклопедический словарь (руск.) / [Подгот. Е. И. Бонч-Бруевич и др.]; Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — 750 с. — 100 000 экз.
  • Суриков Иван Захарович // Литературная энциклопедия: В 11 т. — [М.], 1929—1939. — Т. 11. / Ред. коллегия: Лебедев-Полянский П. И., Нусинов И. М.; Гл. ред. Луначарский А. В.; ученый секретарь Михайлова Е. Н. — М.: Худож. лит., 1939. — Стб. 118—120. — 824 стб.: ил. (руск.)

Спасылкі правіць

 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Іван Захаравіч Сурыкаў