Іван Леанідавіч Сэмэсюк

Іван Леанідавіч Семясюк (укр.: Іван Леонідович Семесюк, 21 лістапада 1979, Кіеў) — украінскі мастак, пісьменнік, паэт, музыкант, культурны дзеяч.

Іван Семясюк
Фатаграфія
Дата нараджэння 21 лістапада 1979
Месца нараджэння Кіеў
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Род дзейнасці мастак, пісьменнік
Жанр партрэт, фігуратыў, эсэ, "аграмістыцызм"
Вучоба Нацыянальная акадэмія выяўленчага мастацтва і архітэктуры
Узнагароды Міжнародная літаратурная прэмія імя Алеся Ульяненка
Сайт behance.net/semesyuk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 21 лістапада 1979 года ў Кіеве. Маці - Марына Вадзімаўна - мастак, бацька - Леанід Іванавіч - архітэктар. Мае вышэйшую мастацкую адукацыю - cкончыў Нацыянальную акадэмію выяўленчага мастацтва і архітэктуры па кірунку скульптуры.

Грамадска-палітычная дзейнасць правіць

З самага пачатку і да канца браў актыўны ўдзел у Майдане 2013-2014 гадоў. Быў адным з прыкметных яго рупараў ў сацыяльных сетках, выдаваў на-гара мноства рэвалюцыйнага кантэнту, як то актуальныя лозунгі, аптымістычную трансляцыю ва ўласным блогу, разнастайныя артыкулы.

Быў адным з актыўных удзельнікаў "Мастацкага Барбакана", што паўстаў як пляцоўка для творчага і не толькі супраціву падчас Рэвалюцыі годнасці. Знаходзіўся Барбакана насупраць метро Хрэшчатык. У яго сценах праходзілі шматлікія падзеі культурна-мастацкага кшталту: выставы, літаратурныя чытанні, лекцыі. Таксама Барбакан служыў месцам для перадышкі творчых рэвалюцыянераў, якія вярталіся з больш гарачых кропак супрацьстаяння, і тэхнічнай базай для стварэння «кактэйляў Молатава». У 2015 годзе выдавецтва "Люта справа" прадставіла на Львоўскім форуме выдаўцоў анталогію творчага супраціву "Барбакан. Трохкутнік 92".

У траўні 2018 Іван Сэмэсюк запісаў відэазварот у падтрымку зняволенага ў Расіі ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова.

Творчасць правіць

Жывапіс правіць

У 2008-2013 гады - сузаснавальнік і старшыня творчай групы СВМ (Саюз вольных мастакоў "Воля або смерць!"), у рамках якой паўстаў і атрымаў агалоску мастацка-культурны праект "Жлоб-Арт". Іван Сэмэсюк лічыцца адным з яго заснавальнікаў, ён дэталёва фіксаваў і даследаваў такую сацыяльную з'яву як жлобства. У рамках праекта ён стварыў кананічныя карціны "Пацанчык і Галубы", "Няма чым рабіць", "Пацанскае прасвятленне", "Раённае джуманджы" і іншыя. Праект "Жлоб-Арт" быў паспяхова завершаны 21 лістапада 2013 года, у дзень пачатку Рэвалюцыі годнасці. Частка карцін знаходзяцца ў прыватнай калекцыі Анціна Мухарскага.

Разам з мастаком і вядомым культуртрэгерам Алексам Манам быў куратарам шматлікіх выстаў і івэнтаў у падпольнай галерэі «Бактэрыя». Займаўся пошукам новых імёнаў, стварэннем альтэрнатыўнай культурна-мастацкай тусоўкі.

Літаратура правіць

Іван Сэмэсюк - адзін з аўтараў "Жлабалогіі" - кнігі-альманаха, у якую ўвайшлі 33 эсэ сучасных украінскіх культурных дзеячаў, якія прадстаўляюць розныя сферы грамадскага, культурнага, нават палітычнага жыцця і бачаць у "жлобстве" сацыяльную праблему. Кніга выйшла ў выдавецтве "Наш фармат" у 2013 годзе.

У 2014 годзе ў выдавецтве "Люта справа" выйшла першая эксперыментальная кніга Івана Сэмэсюка "Дзённік Украінажора" - літаратурна апрацаваны зборнік потаў з яго Фэйсбук-старонкі. У 2015 годзе гэтае ж выдавецтва выдала другую кнігу "Эвалюцыя або смерць. Прыгоды павіяна Томаса", якая атрымала міжнародную прэмію ў галіне нонканфармісцкай літаратуры - прэмію імя Алеся Ульяненка. Кніга была перакладзена на беларускую мову Алесем Плоткай і выйшла ў мінскім выдавецтве "Галіяфы". У 2016 годзе у выдавецтве "Люта справа" выдадзена аповесць Сэмэсюка пад назвай "Фаршрутка", а ў 2019 - зборнік лірычнай паэзіі "Сэрца апачы".

Музыка правіць

Іван Сэмэсюк - лідар гурта "Пырятын", створанага у 2016 годзе. 13 лютага 2018 года гурт выпусціў свой дэбютны альбом "Атэнтат". З 2019 года з'яўляецца членам музычнай фармацыі Ukiez.

Блогерства правіць

Мае актыўную трансляцыю ў сетцы Фэйсбук. Быў аўтарам і вядучым праграмы "Эвалюцыя або смерць" на Old Fashioned Radio, выпусціўшы 78 падкастаў за тры сезоны. На гэтым жа радыё выходзіла яго аўтарская праграма "Transatlantiс", прысвечаная ірландскай і амерыканскай фолкавай музычнай традыцыі. Разам з Багданам Буткевічам з'яўляецца стваральнікам ютуб-канала "ЇБ ТБ".