Іван Лекаў
Іван Ле́каў (балг.: Иван Леков; 4 сакавіка 1904, Сафія, Княства Балгарыя — 4 жніўня 1978) — балгарскі мовазнавец. Член-карэспандэнт Балгарскай АН (1945), прафесар (1945). Вучыўся ў Сафійскім і Ягелонскім універсітэтах.
Іван Лекаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 жніўня 1978 (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Навуковая дзейнасць
правіцьУ працах, прысвечаных параўнальна-гістарычнаму і тыпалагічнаму вывучэнню славянскіх моў, выкарыстоўваў матэрыял беларускай мовы: «Характарыстыка агульных рыс у балгарскай і ўсходне-славянскіх мовах» (1942), «Старая супольнасць і новыя канвергенцыі ў развіцці беларускай і балгарскай моў» (1972), «Супастаўляльны аналіз беларускай і балгарскай моў у рамках роднасных адносін паміж дзвюма мовамі» (1976). Складальнік і рэдактар зборнікаў літаратурных тэкстаў на славянскіх мовах, у якіх упершыню змешчаны ўзоры беларускай мастацкай прозы і паэзіі ў арыгінале для балгарскага чытача, у т.л. вершы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, А. Куляшова.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх