Іван Людвігавіч Акуліч
Іван Людвігавіч Акуліч (нар. 8 верасня 1946, г.п. Глуск, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1990), прафесар (1989).
Іван Людвігавіч Акуліч | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 верасня 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 студзеня 2020[1][2] (73 гады) |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (1990) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Латвійскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Прыкладная матэматыка», 1968), Інстытут эканомікі АН Латвійскай ССР (аспірантура, 1974), Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (дактарантура, 1990).
Выкладаў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1992, факультэт маркетынгу і лагістыкі, кафедра маркетынгу, прафесар, з 1994 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: маркетынг; прымяненне эканоміка-матэматычных метадаў у рашэнні эканамічных задач.
Узнагароды
правіцьПрэмія Савета Міністраў Латвійскай ССР (1987), ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Латвіі (1978, 1983, 1985, 1990), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008).
Літаратура
правіць- Совершенствование управления производством потребительских товаров в Латвийской ССР : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Акулич Иван Людвигович. — Рига, 1989.
- Математическое программирование в примерах и задачах : учебное пособие / И. Л. Акулич. — Санкт-Петербург [и др.], 2009.
- Международный маркетинг : учебник для студентов вузов по экономическим специальностям / И. Л. Акулич. — Минск, 2007.
- Акулич Иван Людвигович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 64—65.
- Акулич Иван Людвигович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. — Минск, 2008. — С. 36—37.
- ↑ http://bseu.by/russian/news/202101060.htm
- ↑ 5 января 2021г. на 75-ом году ушёл из жизни профессор, доктор экономических наук, заведующий кафедрой маркетинга ИВАН ЛЮДВИГОВИЧ АКУЛИЧ