Іван Мікалаевіч Садоўнічы

беларускі футбаліст

Іван Садоўнічы (нар. 11 мая 1987, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».

Футбол
Іван Садоўнічы
Поўнае імя Іван Мікалаевіч Садоўнічы
Нарадзіўся 11 мая 1987(1987-05-11)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Казахстан
Рост 193 см
Вага 85 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 20
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2008 Беларусь Нёман (Гродна) 0 (0)
2007   Беларусь Дынама-Белкард (Гродна) 11 (1)
2008   Беларусь Дынама-Белкард (Гродна) 11 (1)
2009—2010 Беларусь Белкард (Гродна) 49 (3)
2011—2012 Беларусь Віцебск 51 (4)
2013—2014 Беларусь Нёман (Гродна) 32 (2)
2014—2015 Казахстан Табол (Кастанай) 41 (3)
2016—2017 Казахстан Шахцёр (Караганда) 30 (0)
2018 Казахстан Жэтысу (Талдыкарган) 15 (1)
2019 Казахстан Кайсар (Кызыларда) 14 (0)
2021— Беларусь Нёман (Гродна) 64 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021 Беларусь Беларусь 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 кастрычніка 2021

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец гродзенскага «Нёмана», пазней гуляў за іншы гродзенскі клуб «Белкард». У 2011 годзе трапіў у «Віцебск», дзе трывала гуляў у аснове.

У сакавіку 2013 года вярнуўся ў «Нёман»[3]. У гродзенскім клубе неўзабаве замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

Сезон 2014 распачаў як асноўны цэнтральны абаронца гродзенскага клуба. У маі 2014 года не выступаў з-за траўмы, пазней вярнуў месца ў аснове.

У чэрвені 2014 года перайшоў у казахстанскі клуб «Табол»[4]. Ужо ў ліпені 2014 года атрымаў грамадзянства Казахстана[5]. У сакавіку 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з карагандзінскім «Шахцёрам»[6]. Перад пачаткам сезона 2017 атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У чэрвені 2017 года стала вядома, што Садоўнічы пакінуў карагандзінскі клуб[7].

У лістападзе 2017 года трэніраваўся з гродзенскім «Нёманам»[8], але пазней вырашыў працягнуць кар’еру ў Казахстане, і ў сакавіку 2018 года быў заяўлены за талдыкарганскі «Жэтысу».

У студзені 2019 года перайшоў у кызылардзінскі «Кайсар»[9]. На полі з’яўляўся эпізадычна, у асноўным выходзячы на замену. У лютым 2020 года стала вядома, што беларускі абаронца пакідае клуб[10].

Сезон 2020 прапусціў з-за траўмы, а ў пачатку 2021 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[11]. Восенню 2022 года стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі нападніка[12], у сезоне 2023 вярнуўся на месца абаронцы. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі[13].

Міжнародная кар’ера правіць

11 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм адборачнага матча чэмпіянату свету 2022 супраць Чэхіі (0:2).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Нёман   16 1
2006 дубль Нёман   25 1
2007 (1) дубль Нёман   12 2
2007 (2) Д2 Дынама-Белкард   11 1
2008 (1) дубль Нёман   15 2
2008 (2) Д2 Дынама-Белкард   11 1
2009 Д2 Белкард   24 2
2010 Д2 Белкард   24 2
2011 Д1 Віцебск   29 0
2012 Д2 Віцебск   24 4
2013 Д1 Нёман   22 2
2014 (1) Д1 Нёман   10 0
2014 (2) Д1 Табол   13 1
2015 Д1 Табол   28 2
2016 Д1 Шахцёр   30 0
2017 (1) Д1 Шахцёр   0 0
2018 Д1 Жэтысу   15 1
2019 Д1 Кайсар   14 0
2021 Д1 Нёман   20 1
2022 Д1 Нёман   23 3
2023 Д1 Нёман   21 2

Крыніцы правіць

  1. Ivan Sadovnichiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://www.fcneman.by/by/komanda/main/167.html
  3. Гродненский «Неман» подписал контракты с тремя футболистами (руск.)(недаступная спасылка). sportpanorama.by (4 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  4. Садовничий перебирается в Казахстан (руск.). football.by (22 чэрвеня 2014). Праверана 31 студзеня 2024.
  5. Садовничий стал казахстанцем (руск.). football.by (11 ліпеня 2014). Праверана 31 студзеня 2024.
  6. Иван Садовничий подписал контракт с карагандинским "Шахтером" (руск.). football.by (3 сакавіка 2016). Праверана 31 студзеня 2024.
  7. ««Шахтер» расстался с Садовничим» (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). news.ivest.kz.
  8. Садовничий может подписать контракт с «Неманом» (руск.). by.tribuna.com.
  9. Садовничий стал игроком "Кайсара" (руск.). football.by (7 студзеня 2019). Праверана 31 студзеня 2024.
  10. "Кайсар" расстался с Садовничим (руск.). football.by (4 лютага 2020). Праверана 31 студзеня 2024.
  11. Иван Садовничий вернулся в "Неман" (руск.). football.by (10 сакавіка 2021). Праверана 31 студзеня 2024.
  12. Садовничий и компания. Белорусские футболисты, кардинально менявшие позицию на поле (руск.). football.by (3 лістапада 2022). Праверана 31 студзеня 2024.
  13. Иван Садовничий продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (8 студзеня 2024). Праверана 31 студзеня 2024.

Спасылкі правіць