Іван Пятровіч Чухраеў

Іван Пятровіч Чухраеў (нар. 25 красавіка 1937, хутар Алдабульскі, Дубоўскі раён, Растоўская вобласць) — беларускі дызайнер.

Іван Пятровіч Чухраеў
Дата нараджэння 25 красавіка 1937(1937-04-25) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Партыя
Член у

Біяграфія правіць

Іван Пятровіч нарадзіўся ў сям’і селяніна. Бацька — Пётр Міхайлавіч Чухраеў, маці — Алена Ягораўна Сідарава.

З 1946 года жыў і навучаўся ў шахцёрскім горадзе Гукава Растоўскай вобласці. Пасля сканчэння сямігадовай школы працаваў вучнем маляра ў будаўнічым трэсце «Гукававугаль[ru]».

У 1953 годзе пераехаў з сям’ёй у Карэла-Фінскую АССР. Там ён працаваў памочнікам шкіпера на Саснавецкім тэхнічным участку Балтыйскага канала, а затым мастаком па рэкламе ў Доме культуры.

У 1955 годзе Іван Пятровіч пераехаў у Томск. Тут ён таксама працаваў мастаком-афармляльнікам.

У 1956 годзе быў прызваны на службу ў Ваенна-марскі флот. У 1957 годзе, пасля сканчэння ваенна-марской школы, яго накіравалі ва Уладзівасток на ваенна-марскі акіянаграфічны карабель.

У 1959 годзе скончыў вячэрнюю партыйную школу пры палітаддзеле ЦАФа і ў 1960 годзе быў прыняты ў члены КПСС. У тым жа годзе скончыў марскую службу камандзірам аддзялення стырнавых і быў занесены ў кнігу пашаны ЦАФа.

Пасля дэмабілізацыі працаваў мастаком-афармляльнікам у мастацка-вытворчым камбінаце ў Магадане. З красавіка 1961 года па верасень 1963 года працаваў у Абакане мастаком па комплексным афармленні інтэр’ераў, вітрын і рэкламы ў Гаргандлі. З кастрычніка 1963 года працаваў загадчыкам Абаканскімі мастацка-вытворчымі майстэрнямі Краснаярскага аддзялення мастацкага фонду РСФСР.

У 1964 годзе скончыў 10 класаў школы працоўнай моладзі.

У 1966 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на дзённае аддзяленне па спецыяльнасці «інтэр’ер і абсталяванне». Пасля сканчэння інстытута ў 1971 годзе Івана Пятровіча накіравалі на працу ў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава выкладчыкам спецыяльных дысцыплін. Быў кіраўніком дыпломных прац на выпускных курсах.

У 1975 годзе скончыў Мінскі гарадскі ўніверсітэт марксізму-ленінізму, аддзяленне сацыялогіі і псіхалогіі. У тым жа годзе склаў праграму па падвышэнні кваліфікацыі мастакоў-афармляльнікаў. З 1976 года па 1990 год вёў заняткі ў гарадскім народным універсітэце навочнай агітацыі і з’яўляўся рэктарам на грамадскіх пачатках.

У 1979 годзе быў прызначаны дырэктарам Мінскага гарадскога міжшкольнага вучэбна-мастацкага камбіната. Распрацаваў канцэпцыю па эстэтычным выхаванні навучэнцаў у міжшкольны вучэбна-мастацкі камбінат, навучанні школьнікаў старшых класаў асновам спецыяльнасцей дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: дызайн, прамысловая графіка, скульптура, разьба па дрэве.

Усе гэтыя гады браў актыўны ўдзел у рэспубліканскіх канферэнцыях па эстэтычным выхаванні і дызайне.

Член Беларускага саюза дызайнераў з 1990 года[1].

Зноскі

  1. Саюз дызайнераў Беларусі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).