Іван Рыгоравіч Пяшко
Іва́н Рыго́равіч Пяшко́ (нар. 4 снежня 1941, Ляшчыцы, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі пісьменнік[3].
Іван Рыгоравіч Пяшко | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 снежня 1941[1] (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, публіцыст |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Ляшчыцы. Скончыў скідзельскую сярэднюю школу, тэхнічнае вучылішча ў Гродне. Працаваў электрыкам, а пасля заканчэння гістарычнага факультэта Гродзенскага педінстытута настаўнічаў у Шчучынскім раёне, быў на партыйнай працы. Скончыў Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве. З 1984 года працаваў намеснікам рэдактара Шчучынскай раённай газеты. Жыве ў горадзе Шчучыне.[4]
Творчасць
правіцьАўтар кніг прозы «Чырвоная клубніка» («Мастацкая літаратура», 1977), «Марго з Казарэзаў» (дадатак да часопіса «Вожык», 1992), «Сцэнарый з сямідзясятых» (дадатак да часопіса «Маладосць», 1997), «На тым бразе» (2007), «Сінія васількі» (2015). У 1993 годзеў часопісе «Маладосць» апублікаваная аповесць «Дзе логіка?». Асобныя творы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі прозы «Радня» (на ўкраінскай мове), «Вожык смяецца». Выдаўзборнік гумарэсак «Валуны». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1998 года. Стыль Івана Пяшко просты і лаканічны. Часам аўтар звяртаецца да алегарычных вобразаў, вялікую ўвагу надае дэталям. У жыцці пісьменніка было шмат страт: не вярнуўся з вайны бацька, у Сірыі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку загінуў брат Валянцін, пахаваў сына. Ён востра адчувае боль іншых людзей, і гэта заўважна ў творах. Многія з апавяданняў — аўтабіяграфічныя.[5]
Зноскі
- ↑ https://tatianakachuk.wixsite.com/schuchinasoba/ivan-pyashko
- ↑ http://www.cbs-senno.by/index.php/pastuplenni-knig/273-pyashko-i-r-siniya-vasilki-apavyadanni-ivan-pyashko-nadzejka-charadzejka-kazki-ganna-skarzhynskaya-minsk-zvyazda-2016-288-s
- ↑ Іван Пяшко(недаступная спасылка). Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2020. Праверана 2 ліпеня 2020.
- ↑ "Іван Пяшко: Хлеб майго дзяцінства". «Дзянніца». 2019-07-07. Праверана 2020-07-02.
- ↑ Іван Рыгоравіч Пяшко . Інфармацыйна-бібліятэчны аддзел Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра. Праверана 2 ліпеня 2020.
Літаратура
правіць- Уладзімірава, А. Новых тэм і сюжэтаў жадалі пісьменніку Івану Пяшко ўдзельнікі прэзентацыі новай кнігі – зборніка гумарэсак “Валуны” // Дзяннiца. — 2011. — № 10 снеж. — С. С. 3.
Спасылкі
правіць- Іван Рыгоравіч Пяшко на сайце СПБ