Іван Ягоравіч Марчанка

гісторык

Іван Ягоравіч Марчанка (2 чэрвеня 1923, Людкоў, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 19 красавіка 1997) — беларускі гісторык. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1980). Доктар гістарычных навук (1969), прафесар (1980).

Іван Ягоравіч Марчанка
Дата нараджэння 2 чэрвеня 1923(1923-06-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 1997(1997-04-19) (73 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1969)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Скончыў у 1941 годзе Слаўгарадскую СШ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1950 годзе Мінскі педагагічны інстытут, у 1954 годзе аспірантуру пры ім. У 1945—1951 гадах працаваў на партыйнай рабоце. З 1954 года ў Інстытуце гісторыі АН БССР працаваў навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром, з 1962 года загадчык сектарам, загадчык аддзелам, адначасова ў 1962—1968 і 1975—1981 гадах намеснік дырэктара па навуковай рабоце. З 1993 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя працы па гісторыі: рабочага класа, калгаснага сялянства і культурнага будаўніцтва. Даследаваў праблемы аднаўлення і развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі, вытворчай і грамадска-палітычнай дзейнасці працаўнікоў. Адзін з аўтараў «Истории Белорусской ССР» у 5 тамах (1973—1975), «Истории Минска» (1967), «Истории Белорусской ССР» (1977), кніг: «Полоцк. Исторический очерк» (1987), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 2, 1995) і іншых калектыўных прац. Аўтар больш 150 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1942, 1945), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Айчыннай вайны I ступені (1985), медалямі[1].

Зноскі

  1. а б в Іван Ягоравіч Марчанка(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • Марчанка Іван Ягоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Ма́рчанка Іван Ягоравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 466. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Институт истории Национальной академии наук Беларуси в лицах (1929—2008) : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2008. — С. 104—106.
  • Касцюк, М. Ён прыйшоў у навуку з полымя вайны / М. Касцюк, У. Навіцкі, В. Янкоўская // Беларускi гiстарычны часопiс. — 2003. — № 3. — С. 72—77.
  • Марчанка І. Я. // Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Слаўгарадскага раёна. — Мн., 1999. — С. 512—513.

Спасылкі правіць