Пётр Георгіевіч Нікіценка
Пётр Георгіевіч Нікіценка (2 студзеня 1943, в. Жыгалава, Віцебскі раён) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1991), прафесар. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000).
Пётр Георгіевіч Нікіценка | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1943 (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | эканаміст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1969). У 1967—1983 гг. на камсамольскай, партыйнай і савецкай рабоце. У 1983—1990 гг. намеснік дырэктара па навуковай і вучэбнай рабоце, в.а. дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі пры Белдзяржуніверсітэце — прарэктар БДУ. У 1990—1995 гг. першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама, старшыня камітэта эканомікі. Адначасова ў 1983—1995 гг. дацэнт, прафесар кафедры Інстытута павышэння кваліфікацыі пры Белдзяржуніверсітэце, прафесар кафедры, загадчык кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1995 г. дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра. У 1998—2010 гг. дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі, адначасова з 2002 загадчык кафедры Беларускага інстытута правазнаўства, у 2002—2009 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, член Прэзідыума НАН Беларусі. З 2010 саветнік Прэзідыума НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Навуковыя працы ў галіне нацыянальнай бяспекі, дзяржаўнага кіравання і будаўніцтва, навукова-тэхнічнага, інавацыйнага развіцця, павышэння эфектыўнасці назапашвання капіталу, фондаў і інтэнсіфікацыі грамадскай вытворчасці. Даследаванні па праблемах назапашвання і эфектыўнасці грамадскага ўзнаўлення з пазіцыі эканамічнай ўзаемасувязі прыроды, чалавека і грамадства з’яўляюцца укладам у распрацоўку тэорыі, метадалогіі і методыкі ўстойлівага развіцця ў рэгіянальна-галіновым аспекце. Распрацаваў эканоміка-матэматычную макрамадэль грамадскага ўзнаўлення наасфернай арыентацыі, якая адлюстроўвае адзінства прыроднай (экалагічнай), матэрыяльнай і нематэрыяльнай (сацыяльнай) сфер грамадскага ўзнаўлення.
Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2001 г.
Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 33 манаграфій.
Асноўныя працыПравіць
- Интенсификация производства и фондоемкость продукции. Мн.: Беларусь, 1981.
- Модель устойчивого социально-экономического развития Беларуси: проблемы формирования и эволюции. Мн.: Право и экономика, 2000.
- Цивилизационный процесс под углом ноосферного зрения. В 3-х книгах. Мн., М.: Право и экономика, 2002 (совм. с Андреевым И. Л.).
- Национальная безопасность Республики Беларусь. Современное состояние и перспективы. Мн.: Право и экономика, 2003 (в соавт.).
- Императивы инновационного развития Беларуси: Теория, методология, практика. Мн.: Право и экономика, 2003.
- Ноосферная экономика и социальная политика: стратегия инновационного развития. Мн.: Белорусская наука, 2006.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Мядзведзеў, В. Ф. Пётр Георгіевіч Нікіценка (Да 60-годдзя з дня нараджэння) / В. Ф. Мядзведзеў, В. М. Бусько // Весці НАН Беларцсі: Серыя гуманітарных навук. № 1. 2003. С. 122—124.
- Памяць: Віцебскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў — Мн., 2004. — С. 697.
СпасылкіПравіць
- Акадэмік НІКІЦЕНКА Пётр Георгіевіч
- Пётр Георгіевіч Нікіценка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)