Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Ігар Зюлеў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Аляксандравіч Зюлеў
Нарадзіўся 5 студзеня 1984(1984-01-05)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 171 см
Вага 69 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Іслач
Пасада трэнер
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Сцяг Беларусі Алімпія (Мінск)
Клубная кар’ера*
2002 — 2006 Сцяг Беларусі Камунальнік (Слонім) 127 (29)
2007 Сцяг Беларусі Смаргонь 13 (3)
2007 — 2009 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 33 (8)
2009 — 2016 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 197 (14)
2017 — 2018 Сцяг Беларусі Іслач (Мінскі раён) 44 (1)
Трэнерская кар’ера
2019 — Сцяг Беларусі Іслач (Мінскі раён) трэнер

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 студзеня 2019.


Ігар Зюлеў (нар. 5 студзеня 1984, Міханавічы, Мінскі раён) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца. Часам гуляў у якасці абаронцы ці нападніка.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец мінскай школы «Алімпія», пачаў прафесійную кар’еру ў 2002 годзе ў складзе слонімскага «Камунальніка», дзе выступаў на пазіцыі нападніка. Пазней гуляў за «Смаргонь» і «Шахцёр». У ліпені 2009 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан».

У сезоне 2012 звычайна гуляў на пазіцыі флангавага абаронцы. Сезон 2013 з-за адсутнасці ў камандзе правага абаронцы пачынаў на гэтай пазіцыі, але пасля прыходу ў клуб Ігара Бурака стаў звычайна выкарыстоўвацца на флангу паўабароны.

У сезоне 2014, пасля зыходу з каманды Бурака, замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы каманды. У лютым 2015 на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[2]. Сезон 2015 пачаў на пазіцыі правага абаронцы, а пасля прыходу ўлетку ў каманду Сяргей Карповіча перайшоў на месца правага паўабаронцы.

У студзені 2016 года, нягледзячы на фінансавыя праблемы «Нафтана»[3], падоўжыў кантракт і на наступны сезон[4]. У сезоне 2016 быў асноўным правым паўабаронцам навапалачан.

Са студзеня 2017 года трэніраваўся з «Іслаччу», з якой у лютым падпісаў кантракт[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе «Іслачы», выступаў на пазіцыі левага абаронцы або паўабаронцы. У канцы 2018 стала вядома, што Зюлеў завяршае кар’еру футбаліста. Свой апошні матч згуляў 2 снежня 2018 года ў матчы апошняга тура супраць магілёўскага «Дняпро» (3:2), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у якасці капітана. Пасля завяршэння кар’еры застаўся працаваць у структуры «Іслачы»[6].

У студзені 2019 года стаў памочнікам галоўнага трэнера «Іслачы» Віталя Жукоўскага[7].

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць