Ігар Аляксандравіч Малевіч

беларускі фізік

І́гар Алякса́ндравіч Мале́віч (1941, Мінск, БССР, СССР) — беларускі фізік.

Ігар Аляксандравіч Малевіч
Дата нараджэння 13 лістапада 1941(1941-11-13) (82 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1970—1996)
Альма-матар Мінскі радыётэхнічны інстытут (1966)
Вядомы як распрацоўшчык лазернай статыстычнай хранаскапіі
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Беларусі (1982)

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982), доктар фізіка-матэматычных навук (1984), прафесар (1987). Распрацаваў лазерную статыстычную хранаскапію[1], лазерныя месцавызначальнікі для вывучэння паверхні Месяца і лідарныя сістэмы касмічнага, наземнага і падводнага размяшчэння[2].

Біяграфія правіць

У 1966 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. З 1970 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Стварыў навуковыя працы ў галіне статыстычнай оптыкі і радыёфізікі, квантавай электронікі і лазернай тэхнікі. У 1981 годзе выдаў манаграфію «Метады і электронныя сістэмы аналізу аптычных працэсаў». У 1982 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі. У 1984 годзе атрымаў навуковую ступень доктара фізіка-матэматычных навук. У 1986 годзе выдаў манаграфію «Шматфункцыянальныя лідарныя сістэмы» сумесна з У. І. Івановым і А. П. Чайкоўскім. У 1987 годзе атрымаў навуковае званне прафесара. У 1994 годзе выпусціў манаграфію «Сінтэз узорных шматзначных мераў часу» с Дзмітрыем Яфрэменкам і Э. І. Табачнікам. З 1996 года перайшоў на дыпламатычную працу ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь[1]. Выдаў 2 публіцыстычныя кнігі «Увага, Кітай» і «Калі ў Еўропе яшчэ ўчора, то ў Карэі ўжо заўтра»[2].

Зноскі

  1. а б П.М. Бараноўскі. Малевіч Ігар // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 10. — С. 24. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9.
  2. а б Даты, падзеі, людзі // Звязда : газета. — 13 лістапада 2013. — № 213 (27578). — С. 8. — ISSN 1990-763x.