Ігар Васільевіч Ляшэнка

намеснік прэм’ер-міністра Беларусі (2018—2020)

І́гар Васі́льевіч Ляшэ́нка (нар. 5 лістапада 1974, г. Ачамчыра, Абхазская АССР, Грузінская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2018—2020). Генеральны дырэктар ААТ «Гродна Азот» (з 2021).

Ігар Васільевіч Ляшэнка
Генеральны дырэктар ААТ «Гродна Азот»
з 26 студзеня 2021
Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
18 жніўня 2018 — 3 сакавіка 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Папярэднік Уладзімір Сямашка
Пераемнік Юрый Віктаравіч Назараў
Нараджэнне 5 лістапада 1974(1974-11-05)[1][2] (49 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 5 лістапада 1974 года ў г. Ачамчыра Абхазскай АССР Грузінскай ССР.

У 1996 годзе скончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Са студзеня 1997 года працаваў на Гомельскім хімічным заводзе. Займаў пасаду інжынера аддзела маркетынгу, затым начальніка планава-эканамічнага аддзела. У 2006 годзе ўзначаліў хімзавод.

10 верасня 2013 года быў прызначаны першым намеснікам старшыні, а 28 ліпеня 2014 года — старшынёй канцэрна «Белнафтахім»[4].

18 жніўня 2018 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[5]. 3 сакавіка 2020 года вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую работу[6].

З мая 2020 года Ляшэнка кіраваў прадстаўніцтвам «Гомельтранснафта Дружба» ў Мінску.

26 студзеня 2021 года прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Гродна Азот»[7].

Санкцыі ЗША правіць

9 жніўня 2021 года Ляшэнка як дырэктар ААТ «Гродна Азот», прадпрыемства канцэрна «Белнафтахім», якое належыць або кантралюецца Аляксандрам Лукашэнкам, быў уключаны ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[8][9].

Зноскі

  1. а б в https://naviny.by/new/20200303/1583226066-nazarova-naznachili-vice-premerom-lyashenko-osvobodili-ot-dolzhnosti
  2. https://sputnik.by/politics/20180818/1037170331/igor-lyashenko-vice-premer-biografiya.html
  3. https://azot.by/about/istoriya-predpriyatiya/direktora/
  4. Ляшенко назначен главой "Белнефтехима" (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2017.
  5. Александр Лукашенко сменил руководство Правительства, Премьер-министром назначен Сергей Румас (руск.). Национальный центр правовой информации Республики Беларусь (18 жніўня 2018).
  6. Ігар Ляшэнка вызвалены ад пасады Намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі (бел.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 05.03.2020.
  7. Былы віцэ-прэм’ер Ляшэнка ўзгоднены на пасаду гендырэктара «Гродна Азота»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2021. Праверана 26 студзеня 2021.
  8. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  9. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). zerkalo.io (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.

Спасылкі правіць