Ігар Аляксандравіч Зюлеў

(Пасля перасылкі з Ігар Зюлеў)

Ігар Зюлеў (нар. 5 студзеня 1984, Міханавічы, Мінскі раён) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца. Часам гуляў у якасці абаронцы ці нападніка.

Футбол
Ігар Зюлеў
Поўнае імя Ігар Аляксандравіч Зюлеў
Нарадзіўся 5 студзеня 1984(1984-01-05)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 171 см
Вага 69 кг
Пазіцыя паўабаронца
Маладзёжныя клубы
Беларусь Алімпія (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2006 Беларусь Камунальнік (Слонім) 127 (29)
2007 Беларусь Смаргонь 13 (3)
2007—2009 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 33 (8)
2009—2016 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 197 (14)
2017—2018 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 44 (1)
Трэнерская кар’ера
2019 Беларусь Іслач (Мінскі раён) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 студзеня 2019.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец мінскай школы «Алімпія», пачаў прафесійную кар’еру ў 2002 годзе ў складзе слонімскага «Камунальніка», дзе выступаў на пазіцыі нападніка. Пазней гуляў за «Смаргонь» і «Шахцёр». У ліпені 2009 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан».

У сезоне 2012 звычайна гуляў на пазіцыі флангавага абаронцы. Сезон 2013 з-за адсутнасці ў камандзе правага абаронцы пачынаў на гэтай пазіцыі, але пасля прыходу ў клуб Ігара Бурака стаў звычайна выкарыстоўвацца на флангу паўабароны.

У сезоне 2014, пасля зыходу з каманды Бурака, замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы каманды. У лютым 2015 на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[2]. Сезон 2015 пачаў на пазіцыі правага абаронцы, а пасля прыходу ўлетку ў каманду Сяргей Карповіча перайшоў на месца правага паўабаронцы.

У студзені 2016 года, нягледзячы на фінансавыя праблемы «Нафтана»[3], падоўжыў кантракт і на наступны сезон[4]. У сезоне 2016 быў асноўным правым паўабаронцам навапалачан.

Са студзеня 2017 года трэніраваўся з «Іслаччу», з якой у лютым падпісаў кантракт[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе «Іслачы», выступаў на пазіцыі левага абаронцы або паўабаронцы. У канцы 2018 стала вядома, што Зюлеў завяршае кар’еру футбаліста. Свой апошні матч згуляў 2 снежня 2018 года ў матчы апошняга тура супраць магілёўскага «Дняпра» (3:2), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у якасці капітана. Пасля завяршэння кар’еры застаўся працаваць у структуры «Іслачы»[6].

У студзені 2019 года стаў памочнікам галоўнага трэнера «Іслачы» Віталя Жукоўскага[7]. У лютым 2020 года перайшоў на працу ў юнацкую каманду клуба[8].

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць