Ігар Іванавіч Палуян

(Пасля перасылкі з Ігар Палуян)

́Ігар Ів́анавіч Палу́ян (1962) — беларускі дыпламат, лацінаамерыканіст, перакладчык.

Ігар Палуян
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба
30 снежня 2002 — 18 красавіка 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі
Пераемнік Уладзімір Астапенка
Нараджэнне 1962
Мінск
Адукацыя

Біяграфія

правіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1984).

На дыпламатычнай службе з 1994 г. Працаваў ва ўпраўленні інфармацыі, кіраваў прэс-службай, аддзелам Лацінскай Амерыкі МЗС РБ. З лістапада 1999 г. да лістапада 2002 г. быў саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы. 30 снежня 2002 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба[1]. Заставаўся на гэтай пасадзе да 18 красавіка 2008 года[2]. Намеснік начальніка ўпраўлення Амерыкі МЗС.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор з 2 мая 2014 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія, Рэспубліцы Панама і Рэспубліцы Нікарагуа па сумяшчальніцтве з 14 кастрычніка 2014 г. 12 верасня 2019 года быў вызвалены з пасады[3].

Зноскі