Уладзімір Аркадзьевіч Астапенка

беларускі дыпламат, намеснік кіраўніка НАУ
(Пасля перасылкі з Уладзімір Астапенка)

Уладзі́мір Арка́дзьевіч Аста́пенка (нар. 13 лістапада 1962, Мінск) — беларускі палітык і дыпламат. Кандыдат юрыдычных навук (2000)[3]. Мае дыпламатычны ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасланніка другога класу[4].

Уладзімір Астапенка
Намеснік міністра замежных спраў
1992 — 19 мая 1993
Прэзідэнт ---
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба
18 красавіка 2008 — 25 чэрвеня 2015
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Ігар Палуян
Пераемнік Аляксандр Аляксандраў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы
7 снежня 2017 — 3 лістапада 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Віктар Козінцаў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Усходняй Рэспубліцы Уругвай
7 снежня 2017 — 3 лістапада 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Віктар Козінцаў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Парагвай
31 жніўня 2018 — 3 лістапада 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Перу
31 жніўня 2018 — 3 лістапада 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Віктар Козінцаў
Нараджэнне 13 лістапада 1962(1962-11-13)[1] (61 год)
Член у
Адукацыя Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС СССР
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Дзейнасць дыпламат
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС СССР (1985), аспірантуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта і МДІМА-Універсітэта МЗС РФ.

На дыпламатычную службу прыйшоў яшчэ ў часы БССР. Працаваў начальнікам інфармацыйнага аддзела міністэрства замежных спраў БССР[5].

З 1992 года па 19 мая 1993 года — намеснік міністра замежных спраў[6]. З 6 ліпеня 1993 года да 18 кастрычніка 1994 года — генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гаазе[7]. У гэты ж дзень быў прызначаны дарадцам-пасланцам Амбасады Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія[8]. Заставаўся на гэтай пасадзе да 27 ліпеня 1996 года[9].

Пасля вяртання з-за мяжы працаваў у міністэрстве замежных спраў начальнікам упраўлення міжнародных эканамічных адносін[10].

Працаваў прарэктарам па міжнародных сувязях і загадчыкам кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[11].

18 красавіка 2008 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба[4].

У складзе дзяржаўнай дэлегацыі прымаў удзел у шматлікіх сесіях Генеральнае Асамблеі ААН.

7 снежня 2017 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ва Усходняй Рэспубліцы Уругвай[12].

31 жніўня 2018 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Парагвай і Рэспубліцы Перу па сумяшчальніцтве[13].

23 верасня 2020 года падаў заяву аб вызваленні ад займаемай пасады па пагадненні бакоў[14]. 27 кастрычніка накіраваў ліст у Адміністрацыю прэзідэнта, а таксама Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, дзе заявіў пра шматлікія парушэнні асноўных правоў і свабод грамадзян Беларусі, замацаваных у Канстытуцыі краіны і яе міжнародна-прававых абавязацельствах, відавочныя і грубыя фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Прасіў вызваліць яго ад пасады ў сувязі з парушэннямі наймальнікам заканадаўства, якое перашкаджае выкананню працы па працоўным дагаворы[15]. У свой апошні дзень працы ў якасці пасла Уладзімір Астапенка запісаў відэазварот, у якім выказаў надзею, што над усімі амбасадамі Беларусі ўздымецца бела-чырвона-белы сцяг, а таксама апрануў бела-чырвона-белую футболку аргенцінскага футбольнага клуба «Рывер Плэйт».

3 лістапада 2020 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім вызваліў ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Аргенціне і па сумяшчальніцтве ва Уругваі, Чылі, Парагваі і Перу ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дыпламатычнай службе[16][17]. Таксама ў адпаведнасці з указам, Уладзімір Астапенка быў пазбаўлены дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла[18][19].

Як распавёў Астапенка ў інтэрв’ю аднаму з навінавых парталаў, «навіну аб прыняцці ўказа аб звальненні ён сустрэў з палёгкай»[20]. У той жа час ён абвясціў аб планях аспрэчыць у судзе сваё рашэнне аб звальненні. Астапенка лічыць, што звальненне ў такім выглядзе незаконна. У інтэрв’ю ён дадаў, што не здзяйсняў ніякага грубага парушэння службовых абавязкаў або правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дыпламатычнай службе[21].

На запрашэнне Паўла Латушкі ўвайшоў у Народнае антыкрызіснае ўпраўленне[22].

21 снежня 2022 года супраць Астапенкі пачалі спецыяльную (завочную) вытворчасць. У сярэдзіне лютага 2023 года стала вядома, што яго завочна прыгаварылі да пяці гадоў пазбаўлення волі (гэтае пакаранне адразу ж скарацілі на адзін год па амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства) і да штрафу ў памеры 18 500 беларускіх рублёў[23].

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20191227100351/https://argentina.mfa.gov.by/ru/embassy/ambassador
  2. https://web.archive.org/web/20200530045235/https://cab.unime.it/mus/1485/1/Cust_21_437_intervento_programmato_Vladzimir_A._Astapenka.pdf
  3. Аўтарэферат дысертацыі «Эволюция Европейского Союза в свете положений Амстердамского договора 1999 года»
  4. а б Указ Президента Республики Беларусь от 18 апреля 2008 г. № 222 «О назначении В. А. Астапенко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Куба и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса» Архівавана 26 снежня 2017. (руск.)
  5. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 4 сентября 1991 г. № 341 «О делегации Белорусской ССР на 46-ю сессию Генеральной Ассамблеи ООН» (руск.)
  6. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 19 мая 1993 г. № 330 «Об освобождении В. А. Астапенко от обязанностей заместителя Министра иностранных дел» Архівавана 21 ліпеня 2019. (руск.)
  7. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 июля 1993 г. № 438 «О Генеральном консульстве Республики Беларусь в г. Гааге (Королевство Нидерландов)» Архівавана 21 ліпеня 2019. (руск.)
  8. Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 18 ноября 1994 г. № 185 «О назначении В. А. Астапенко Советником-Посланником Посольства Республики Беларусь в Королевстве Бельгия» Архівавана 21 ліпеня 2019. (руск.)
  9. Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 27 июня 1996 г. № 423 «Об освобождении В. А. Астапенко от обязанностей Советника-Посланника Посольства Республики Беларусь в Королевстве Бельгия» Архівавана 21 ліпеня 2019. (руск.)
  10. Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 19 сентября 1996 г. № 617 «О направлении делегации Республики Беларусь на 51-ю сессию Генеральной Ассамблеи ООН»(недаступная спасылка) (руск.)
  11. Уладзімір Астапенка назначаны паслом Беларусі ў Кубе(недаступная спасылка)
  12. Кадровый четверг: президент назначил новых замминистров и ректоров Архівавана 21 ліпеня 2019. (руск.)
  13. Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 02.09.2018.
  14. Толкачева, Елена. «Верю в лучшее будущее для белорусского народа». Посол в Аргентине подал в отставку в день инаугурации Лукашенко (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2020. Праверана 30 верасня 2020.
  15. Пасол Беларусі ў Аргенціне накіраваў рэзкі ліст Лукашэнку, дзе ўспомніў фальсіфікацыю выбараў і збіццё людзей. Наша Ніва (28 кастрычніка 2020).
  16. Владимир Астапенко освобожден от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Беларуси в Аргентине | Новости | Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь (руск.)(недаступная спасылка). president.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2020. Праверана 4 лістапада 2020.
  17. Владимир Астапенко освобожден от должности посла Беларуси в Аргентине (руск.). БЕЛТА (3 лістапада 2020). Праверана 4 лістапада 2020.
  18. «В связи с совершением проступка». Посол Беларуси в Аргентине снят с должности и лишен дипломатического ранга (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (3 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2020. Праверана 4 лістапада 2020.
  19. Лукашенко уволил посла в Аргентине, который раскритиковал действия властей (руск.). Наша Ніва. Праверана 4 лістапада 2020.
  20. Экс-посол Беларуси в Аргентине: Я имел серьезные основания опасаться за свою свободу (руск.)(недаступная спасылка). Брестская газета (4 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2020. Праверана 5 лістапада 2020.
  21. Экс-посол Астапенко о своем увольнении: Новость встретил с облегчением, но пойду в суд (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (3 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2020. Праверана 5 лістапада 2020.
  22. REFORM.by. Бывший посол Беларуси в Аргентине Астапенко вошел в состав Народного антикризисного управления (руск.). REFORM.by (5 лістапада 2020). Праверана 5 лістапада 2020.
  23. Былога амбасадара Уладзіміра Астапенку завочна асудзілі і на год вызвалілі ад пакарання. Новы Час (19 лютага 2023). Праверана 17 мая 2023.

Спасылкі правіць