Ігар Рыгоравіч Бакалаў

спартсмен, стралок

Ігар Рыгоравіч Бакалаў (9 снежня 1939, Екацярынбург — 25 верасня 1992) — савецкі і беларускі спартсмен-стралок, спецыялізаваўся ў кулявой стральбе з пісталета і рэвальвера, шматразовы чэмпіён свету, Еўропы і СССР. Заслужаны майстар спорту СССР[2][3].

Ігар Рыгоравіч Бакалаў
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя Стральба кулявая і стралковы спорт
Нарадзіўся 9 снежня 1939(1939-12-09)
Памёр 25 верасня 1992(1992-09-25) (52 гады)
Пахаванне
Грамадзянства
Рост 184 см

Біяграфія

правіць

Ігар Рыгоравіч нарадзіўся ў 1939 годзе ў Свярдлоўску ў шматдзетнай сям’і — акрамя яго ў бацькоў ужо былі дзве дачкі і сын. У 1944 годзе Бакалавы пераехалі на Украіну, а праз 10 гадоў — у Ленінград, дзе Ігар скончыў вячэрнюю школу і працаваў на заводзе імя Варашылава.

У 16 гадоў Бакаль уступіў у таварыства паляўнічых і пачаў вучыцца стральбе, а праз некалькі гадоў ён быў прызваны на тэрміновую службу ў шэрагі Чырвонай Арміі. Службу праходзіў у Маскве, там жа пачаў спартыўныя трэніроўкі ў стралковым спорце спачатку на стрэльбішча ў Мыцішчах, затым — у ЦСКА.

У 1960 годзе спартсмен быў уключаны ў склад каманды «Дынама-1» і ўпершыню стаў чэмпіёнам СССР, а ўжо ў 1961 годзе — увайшоў у склад зборнай СССР і выйграў сусветнае першынство.

У 1962 годзе Ігар Бакалаў ажаніўся з Тамарай, майстрам спорту па кулявой стральбе, і пераехаў на радзіму жонкі — у Мінск.

Дасягненні

правіць

Чэмпіён свету ў асабістым і камандных (двойчы) першынствах (1962, Каір), у камандным першынстве (1966, Вісбадэн), сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету ў асабістым (1962) і камандным (1966, 1970, Фінікс) першынствах. Чэмпіён Еўропы ў камандным (1963, Стакгольм), Спартакіяды народаў СССР (1967, 1971) і СССР (1964, 1966—1969, 1971—1972) у асабістым першынствах. Пераможца і прызёр міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў[2].

Рэкардсмен свету ў камандным (1962), СССР і асабістым (1967—597 з 600, 1970—598 з 600) першынствах. Перамогі здабытыя ў спаборніцтвах па стральбе з буйнакалібернага рэвальвера і малакалібернага пісталета[2].

Зноскі

  1. Sports-Reference.com Праверана 21 студзеня 2016.
  2. а б в Бакалов Игорь Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 38. — 737 с.
  3. Добров А.. XX летние Олимпийские игры 1972 год. История выступления сборной команды СССР по пулевой и стендовой стрельбе. Федерация стрельбы Украины. Праверана 8 чэрвеня 2012.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць