Ігар Серафімавіч Ташлыкоў
Ігар Серафімавіч Ташлыко́ў[3] (4 мая 1946, Канка, КНДР — 7 чэрвеня 2016, Мінск, Беларусь) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989), прафесар (1992). Член Нью-Ёркскай акадэміі навук (1994), Беларускага фізічнага таварыства (1995).
Ігар Серафімавіч Ташлыкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 чэрвеня 2016 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка кандэнсаванага стану |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук[1][2] (1989) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», спецыялізацыя «Фізіка цвёрдага цела», 1969; аспірантура, 1973).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1972—1989, Навукова-даследчы інстытут прыкладных фізічных праблем, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1989—2003, прафесар), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (з 2003 года, фізічны факультэт, прафесар кафедры агульнай фізікі, у 2007—2013 гадах — загадчык кафедры, з 2013 года — прафесар кафедры фізікі і методыкі выкладання фізікі, у 2003—2007 гадах — дэкан факультэта).
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя інтарэсы: радыяцыйная фізіка, фізіка цвёрдага цела, іонна-прамянёвае мадыфікаванне ўласцівасцей паверхняў металаў, паўправаднікоў, эластамераў; ядзерна-фізічныя метады даследавання элементнага саставу, сканіруючая зондавая мікраскапія; уласцівасці і механізмы змочвання паверхні; тонкія плёнкі электракантактаў і паглынальныя слаі сонечных элементаў і элементаў оптаэлектронікі.
Узнагароды
правіцьСтыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012).
Бібліяграфія
правіць- Модифицирование и исследование структуры в кристаллах с разными типами связей (Si, GaAs, Ni) ядерно-физическими методами : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.16 ; 01.04.07 : защищена 17.03.1989 : утверждена 18.08.1989 / Ташлыков Игорь Серафимович. — Харьков, 1988.
- A model of oxide layer growth on Ag+ and Pt+ ion implanted nickel anode in aqueous alkaline solution / I. S. Tashlykov // Thin Solid Films. — 1997. — Vol. 307, iss. 1/2. — P. 106—109.
Крыніцы
правіць- ↑ Беларусь у асобах і падзеях Праверана 15 ліпеня 2024.
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 466. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Міляшкевіч Я. Г. Ташлыко́ў Ігар Серафімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 466. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ташлыков Игорь Серафимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 189—190.