Ігар Яўгенавіч Крывіцкі

Ігар Яўгенавіч Крывіцкі (1 сакавіка 1929, с. Гарадзішча, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Ігар Яўгенавіч Крывіцкі
Дата нараджэння 1 сакавіка 1929(1929-03-01) (95 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ

Біяграфія правіць

Скончыў у 1951 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1959 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Ваенпраекце, Белпрампраекце, з 1959 года — архітэктар Заводскага раёна Мінска, з 1970 года — намеснік старшыні Заводскага райсавета народных дэпутатаў, з 1973 года — намеснік галоўнага інжынера ў БелНДІдзіпрасельбудзе, з 1980 г. — дырэктар Белдзіпрагандлю.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Член КПСС з 1967 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: адміністрацыйны будынак у Віцебску (1953), жылы дом на плошчы Я. Коласа (1957, з С. Б. Баткоўскім, Н. Э. Шпігельманам), ПДП прамысловых раёнаў Дражня, Паўднёвы, па вул. Маладзёжнай, на поўдзень ад аўтазавода (19651970) у Мінску.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1979) за арганізацыю праектавання і аўтарскага нагляду будаўніцтва жылога пасёлка жывёлагадоўчага комплексу «Мір» Брэсцкай вобласці.

Зноскі

Літаратура правіць