Ігнасіа Ідальга дэ Сіснерас

Ігнасіа Ідальга дэ Сіснерас (ісп.: Ignacio Hidalgo de Cisneros y López de Montenegro; 11 ліпеня 1894/1896 — 9 лютага 1966) — іспанская ваенны дзеяч, лётчык. Удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў. Адзін з нешматлікіх вядомых іспанскіх арыстакратаў, якія далучыліся да камуністаў.

Ігнасіа Ідальга дэ Сіснерас
Дата нараджэння 11 ліпеня 1896(1896-07-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лютага 1966(1966-02-09) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка Канстансія дэ ла Мора[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць Другая Іспанская Рэспубліка[d]
Званне генерал
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Па паходжанні баск, нарадзіўся ў сям’і арыстакрата, які ўдзельнічаў на баку карлістаў (вельмі кансерватыўных манархістаў) у Другой карлісцкай вайне (1872—1876). Маці таксама належала да арыстакратыі.

Атрымаў адукацыю ў каледжы Марыстаў у Віторыі, затым вучыўся ў падрыхтоўчых школах для паступлення ў ваеннае вучылішча. Скончыў Ваенна-інтэнданцкае вучылішча ў Авіле (1914), праходзіў інтэнданцкую службу ў Севільі і Кордаве, займаўся закупкай коней для арміі. Затым служыў у інтэнданцкай горна-клуначнай роце ў Мелільі (Марока).

У 1920 годзе паступіў у авіяцыйную школу. Праходзіў службы ў 2-й эскадрыллі ў Мелільі і Тэтуане, дзе падчас Рыфскай вайны прымаў актыўны ўдзел у бамбардзіровачных вылетах. Затым выкладаў у лётнай школе ў Альбасетэ. Быў прызначаны камандуючым паветранымі сіламі Іспанскай Сахары.

У 1930 годзе прыняў удзел у паўстанні пад кіраўніцтвам Гансала Кейпа дэ Льяны. З-за правалу акцыі пакінуў Іспанію. У 1931 годзе, калі краіна была абвешчана рэспублікай, вярнуўся на радзіму і працягнуў ваенную службу. У 1933 годзе Ідальга дэ Сіснерас быў прызначаны ваенна-паветраным аташэ ў Рыме і Берліне. Пазней стаў адным з супрацоўнікаў новага Генеральнага інспектара авіяцыі генерала Нуньеса дэ Прада, разам з якім займаўся ўмацаваннем пазіцый прыхільнікаў левых сіл у ВПС.

У ліпені 1936 года, пасля пачатку паўстання нацыяналістаў супраць урада Народнага Фронту, удзельнічаў у барацьбе супраць мяцежнікаў. Фактычна выконваў абавязкі камандуючага авіяцыяй Мадрыдскай зоны, а восенню стаў камандуючым усімі ваенна-паветранымі сіламі Рэспублікі.

Пасля падзення рэспубліканскага ўрада знаходзіўся ў эміграцыі ў розных краінах.

Літаратура правіць

  • Michael Alpert, The Republican Army in the Spanish Civil War, Cambridge 2013, ISBN 9781107028739
  • Carlos Lázaro Avila, Ignacio Hidalgo de Cisneros, General de Brigada, [in:] Javier García Fernandez (ed.), 25 militares de la República, Madrid 2011, ISBN 9788497816977, pp. 503–542
  • Luis Galán, Después de todo: recuerdos de un periodista de la Pirenaica, Barcelona 1988, ISBN 9788476580806
  • Ignacio Hidalgo de Cisneros, Cambio de Rumbo, vol. 1–2, Barcelona 1977, ISBN 9788472223431
  • Constancia de la Mora, Doble esplendor, Madrid 2004, ISBN 9788493404505
  • Gregorio Morán, Miseria y grandeza del Partido Comunista de España: 1939-1985, Barcelona 1986, ISBN 8432058521