Ізраіль Іосіфавіч Агол

(Пасля перасылкі з Ізраіль Агол)

Ізраіль (Іосіф) Іосіфавіч Агол (20 лістапада (2 снежня) 1891, Бабруйск — 10 сакавіка 1937) — украінскі генетык і філосаф, акадэмік АН УССР (1934). Аўтар прац па праблемах генетыкі, арганічнай мэтазгоднасці, філасофскіх пытаннях прыродазнаўства.

Ізраіль Іосіфавіч Агол
Дата нараджэння 20 лістапада 1891(1891-11-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 1937(1937-03-08) (45 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Vadim Agol[d]
Род дзейнасці біёлаг, філосаф, генетык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера генетыка[1] і philosophy of biology[d][1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар
Член у

Біяграфія

правіць

Са снежня 1918 года быў членам і сакратаром Мінскага губернскага рэўкама. Са студзеня 1919 года сакратар Мінскага гарвыканкама, намеснік камісара па справах фінансаў БССР. У 1919 годзе быў членам ЦВК Літбела. У 1923 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. З 1924 года быў супрацоўнікам Інстытута філасофіі, секцыі прыродазнаўчых навук Камуністычнай акадэміі. У 1931 годзе працаваў у ЗША па праблемах генетыкі дразафілы. З 1934 года працаваў у Акадэміі навук УССР. У 1936 годзе рэпрэсіраваны і расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна 25 мая 1957 года.

  • Происхождение животных и человека. — М., 1924.
  • Диалектический метод и эволюционная теория. — М.; Л., 1927.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Агол Іосіф (Ізраіль) Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).