Ізраіль Майсеевіч Перэльман

Ізраіль Майсеевіч Перэльман (руск.: Израиль Моисеевич Перельман; 1892—1954) — беларускі і савецкі хірург.

Ізраіль Майсеевіч Перэльман
Дата нараджэння 1892
Месца нараджэння
Дата смерці 1954
Грамадзянства  СССР
Дзеці Міхаіл Перэльман[d]
Род дзейнасці хірург
Навуковая сфера хірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1892 годзе ў Мінску. Пасля заканчэння Мінскага рэальнага вучылішча ў 1912 годзе паступіў на медыцынскі факультэт Бернскага ўніверсітэта. У 1914 годзе ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны вярнуўся ў Расію, дзе працягнуў адукацыю ў Маскоўскім універсітэце, які скончыў у 1917 годзе. З сакавіка па лістапад 1917 года служыў малодшым урачом на Румынскім фронце, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працягнуў службу ў Чырвонай арміі[1].

Пасля дэмабілізацыі ў 1921 годзе прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1930 года — Беларускі медыцынскі інстытут). У 1921—1924 гадах працаваў празектарам пры кафедры анатоміі Беларускага ўніверсітэта і ардынатарам хірургічнага аддзялення Менскай губернскай бальніцы. У 1924—1927 гадах асістэнт факультэцкай хірургічнай клінікі Беларускага ўніверсітэта. У 1925 годзе каля трох месяцаў у складзе групы выкладчыкаў стажыраваўся ў клініках Германіі[1].

У 1927—1933 гадах загадчык хірургічнага аддзялення Барысаўскай гарадской бальніцы, таксама ўзначальваў гарадское таварыства ўрачоў. У 1933—1937 гадах загадчык хірургічнага аддзялення 1-й Гомельскай бальніцы і адначасова кіраўнік апорнага пункта Беларускага дзяржаўнага завочнага медыцынскага інстытута. У 1935 годзе па сукупнасці навуковых прац атрымаў ступень кандыдата медыцынскіх навук і званне дацэнта. У 1937 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Непраходнасць кішак», зацверджаны ў званні прафесара. У 1937—1941 гадах загадчык кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага медыцынскага інстытута. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў горад Арджанікідзэ, дзе ўзначаліў хірургічную клініку Паўночна-Асецінскага медыцынскага інстытута. У 1942—1943 гадах прафесар шпітальнай хірургічнай клінікі Новасібірскага медыцынскага інстытута[1].

У лістападзе 1943 года па загадзе Наркамздароўя СССР прыехаў у Яраслаўль для арганізацыі хірургічных кафедраў эвакуіраванага сюды Беларускага медыцынскага інстытута, а затым створанага на яго базе Яраслаўскага медыцынскага інстытута. Да 1946 года кіраваў тут адначасова кафедрамі: 1) шпітальнай хірургіі, 2) аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі. У 1949—1951 гадах загадчык кафедры агульнай хірургіі. У кастрычніку 1951 года прызначаны загадчыкам кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, якая не мела клінічнай базай; з пераводам не пагадзіўся, і ў снежні 1951 года звольнены. Раптоўна памёр у 1954 годзе[1].

Напісаў 58 навуковых прац, прысвечаных пераліванню крыві, хірургіі нервовай сістэмы, памылкам і няўдачам у хірургіі і інш. Падрыхтаваў 6 кандыдатаў навук[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя», медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне|За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і іншымі ўзнагародамі[1].

Сям’я правіць

Бацька хірурга акадэміка АМН СССР — РАМН Міхаіла Перэльмана.[1]

Зноскі

  1. а б в г д е ё Ерегина Н. Т. Ярославская государственная медицинская академия. Страницы истории (1944—2004) / Ред. Новиков Ю. В. — Ярославль, 2004. — 476 с.

Літаратура правіць

  • Ерегина Н. Т. Ярославская государственная медицинская академия. Страницы истории (1944—2004) / Ред. Новиков Ю. В. — Ярославль, 2004. — 476 с.