І́лыч (руск.: И́лыч, Ылыч)[1] — рака на поўначы Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Пячора.

Ілыч
рус. И́лыч, Ылыч
Характарыстыка
Даўжыня 411 км
Басейн 16 000 км²
Расход вады 177 м³/с (за 47 км ад вусця)
Вадацёк
Выток Урал
 • Месцазнаходжанне Паўночны Урал
 • Каардынаты 63°36′37″ пн. ш. 58°08′57″ у. д.HGЯO
Вусце Пячора
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Усць-Ілыч
 • Каардынаты 62°30′45″ пн. ш. 56°43′58″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Пячора → Баранцава мора → Паўночны Ледавіты акіян
Краіна
Рэгіён Рэспубліка Комі
Раён Троіцка-Пячорскі раён
Код у ДВР 03050100112103000058280
physical
Ілыч
Ілыч
physical
выток
выток
вусце
вусце
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце

Даўжыня ракі 411 км. Плошча вадазбору 16 000 км². Сярэдні расход вады на адлегласці 47 км ад вусця складае 177 м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 5,586[1] км³/год. Рака пачынаецца і працякае на заходніх адгор’ях Паўночнага Урала. У ніжнім цячэнні працякае па Пячорскай нізіне, утвараючы шырокую пойму. Упадае ў Пячору каля вёскі Усць-Ілыч. Замярзае ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка. Суднаходная на адлегласці 81 км (ад вусця да вёскі Ерамеева)[2].

Прытокі: Палью, Архіп-Ёль, Марцюр, Сар’ю, Лёк-Ізваж, Чэлач, Шчука-Ёль, Яран-Пасаёль і інш. Каля левага берага ракі знаходзіцца Пячора-Ілычскі дзяржаўны біясферны запаведнік.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 163. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.) 

СпасылкіПравіць