Ільвіны зеў
Ільвіны зеў[3], антырынум (Antirrhinum) — адзін родаў кветкавых раслін сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Каля 50 відаў, сярод якіх ёсць павойныя віды, пашыраны ў Паўночнай Амерыцы і Міжземнамор’і.
Ільвіны зеў | |||||||||||||||
Ільвіны зеў вялікі (Antirrhinum majus) — тыпавы від роду Ільвіны зеў | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Antirrhinum L., (1753) | |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьАднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 15—90 см. Сцябло прамастойнае, восенню каля асновы дравяністае. Лісце ланцэтнае, у верхняй частцы чаргаванае, у ніжняй супраціўнае. Кветкі разнастайныя па афарбоўцы (чырвоныя, жоўтыя, белыя, ружовыя, ёсць двухколерныя), у гронкападобных суквеццях; ёсць махрыстыя. Плод — каробачка.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 16. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
правіць- Львиный зев — род Antirrhinum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)