Ілья Галота
Ілья Галота (укр.: Ілля Голота; пачатак XVII стагоддзя — 17 (27) чэрвеня 1649) — Канеўскі палкоўнік, наказны гетман (май — чэрвень 1649 года)[1].
Ілья Галота | |
---|---|
укр.: Ілля Голота | |
Дата нараджэння | пачатак XVII стагоддзя |
Дата смерці | 27 чэрвеня 1649 |
Месца смерці | |
Род войскаў | казацтва |
Званне | Наказны гетман |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Верагодна, паходзіў з казакоў. Яго брат Рыгор (Грышай, Грышко) дзейнічаў разам з ім, а пасля гібелі Ільі стаў Брагінскім палкоўнікам.
У пачатку нацыянальнай рэвалюцыі 1648—1676 гадоў Ілья Галота далучыўся да Багдана Хмяльніцкага. Магчыма, што Ілья Галота дзейнічаў на Севершчыне.
Ва ўмовах контрнаступлення войскаў Рэчы Паспалітай (зіма — увесну 1649) Ілья Галота выступіў за неадкладную вайну.
У канцы мая 1649 года Ілья Галота з вялікім атрадам запарожцаў прыбыў з Сечы на казацкую раду на Маслаў Стаў (цяпер сяло Маслаўка Міронаўскага раёна Кіеўскай вобласці). Там Багдан Хмяльніцкі прызначыў яго наказным гетманам[1]. Галота ўзначаліў авангард украінскага войска, якое павінна весці наступленне на Загалле, Рэчыца, Вільню, а потым ісці на берагі Віслы.
На чале 10-тысячнага войска І. Галота перайшоў Прыпяць і разбіў армію польнага гетмана Вялікага князя Літоўскага Я. Радзівіла, што парушыла планы феадалаў Рэчы Паспалітай з поўдня Беларусі ўдарыць у тыл войску Хмяльніцкага, садзейнічала разгортванню паўстання на поўдні Беларусі[1]. Атрад Галоты вырас да 30 тысяч паўстанцаў. Ён раздзяліў свае сілы на некалькі атрадаў, якія каля 3-х месяцаў дзейнічалі з пераменным поспехам. У чэрвені 1649 годзе каля Загалля на Прыпяці Радзівіл акружыў яго атрад (каля 7 тыс. чалавек), аднак Галота вывеў паўстанцаў з акружэння[1].
Казакі Галоты, а таксама ўкраінскія і беларускія сяляне і мяшчане (усяго каля трох тысяч) у ноч на 17 чэрвеня 1649 года паспрабавалі штурмам узяць Загалле, але пацярпелі паразу[1]. У ходзе бітвы войска было адціснута да балотаў, самога Галоту цяжка паранілі, ён трапіў у палон[1]. Пасля палякі пакаралі яго смерцю — пасадзілі на кол . Паводле іншых звестак[1], Галота загінуў у баі.
Пахаваны Галота пад Загаллем у адной з сямі брацкіх магіл паўстанцаў.
У культурыПравіць
Верагодна, Ілья Галота з'яўляецца героем народнай думы пра казака Галоту .
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Мицик Ю. А. Голота Ілля // Енциклопедія історії України. — Т. 2. — К.: Наукова думка, 2005. — С. 147—148.
- Мицик Ю. А. Полковник Ілля Голота: битва під Загалем 1649 р. // На службі Кліо. — Київ — Нью-Йорк — Торонто — Париж — Львів, 2000.
- Мицик Ю. А. Невідомі листи керівника Національно-визвольної війни українського народу 1648—1658 рр. полковника Іллі Голоти // Українській історичний журнал. — 2001. — № 1.
- Довідник з історії України. / За ред. Підкови І. З., Шуста Р. М., Інст. історичних досліджень Львівського нац. унів. ім. Івана Франка. — Київ : Видавництво «Генеза», 2001 — ISBN 966-504-439-7