Ілья Самуілавіч Гурвіч

(Пасля перасылкі з Ілья Гурвіч)

Ілья Самуілавіч Гурвіч (7 ліпеня 1919, Мінск, ЛітБелССР — 14 сакавіка 1992, Масква) — этнограф, доктар гістарычных навук (1966), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981).

Ілья Самуілавіч Гурвіч
Дата нараджэння 7 ліпеня 1919(1919-07-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 сакавіка 1992(1992-03-12) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, этнограф
Навуковая сфера гісторыя[1] і этнаграфія[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. Бацька, Самуіл Канстанцінавіч, які скончыў у 1903 годзе механічнае аддзяленне Харкаўскага тэхналагічнага інстытута, быў інжынерам-пуцейцам, будаўніком мастоў; маці, Яўгенія Ільінічна, якая атрымала адукацыю ў Сарбоне, працавала доктаркай.

Тады ж у 1919 г., уцякаючы ад вайны, сям’я Гурвічаў пераехала з Мінску на сталае месца жыхарства ў Маскву і пасялілася на Срэценцы, у Вялікім Сергіеўскім завулку[ru]. Адна яго сястра — Ганна Бастэльман — стала прафесійным музыкантам, другая — Паліна Каплан — перакладчыцай заходнееўрапейскай паэзіі. У 1928 г. яго бацька Самуіл быў арыштаваны органамі НКУС і ў ноч на 4 мая 1928 г. ён загінуў. Далейшае выхаванне Ільі і яго малодшага брата Канстанціна леглі на плечы маці і цётак.

У 1937 г. Ілья скончыў з адзнакай сярэднюю школу і паступіў на гістарычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, дзе з першага курсу пачаў займацца ў этнаграфічным гуртку ўраджэнца Брэст-Літоўска Марка Косвена[ru].

У 1938 г. Ілья знаёміцца з Сяргеем Токаравым, які ў тыя гады працаваў навуковым супрацоўнікам Цэнтральнага антырэлігійнага музея, а ўжо летам 1939 г. прымае ўдзел у заарганізаванай Токаравым экспедыцыі на Каўказ да чаркесаў-шапсугаў. У 1940 г. Ілья ў складзе новай экспедыцыі С. Токарава здзейсніў паездку на Алтай, дзе займаўся зборам матэрыялаў па рэлігіі, побыту і матэрыяльнай культуры мясцовых цюркаў.

У 1941 г., па заканчэнні ўніверсітэта, І. Гурвіч атрымлівае накіраванне ў Якуцкую АССР, у распараджэнне Народнага камісарыята асветы рэспублікі, які накіроўвае яго ў самы, і зараз, аддалены і маланаселены запалярны Алянёцкі раён, дзе Ілья працуе настаўнікам, а затым дырэктарам няпоўнай сярэдняй школы ў пасёлку Алянёк.

Гурвіч выкладае гісторыю, геаграфію і рускую мову, выступае з лекцыямі, загадвае метадычным кабінетам і збірае этнаграфічны матэрыял. У 1944 г. яго выбіраюць старшынёй раённага Камітэта саюза настаўнікаў. Ён наладжвае сувязь з Навукова-даследчым інстытутам мовы, літаратуры і гісторыі (НДІМЛГ) ў Якуцку і робіцца яго навуковым карэспандэнтам, збіраючы матэрыялы па рэлігіі, фальклору, звычаях, традыцыйнай гаспадарцы і побыце мясцовага насельніцтва.

У 1942—1943 гг. Гурвіч даследуе Алянёцкі наслег, у 1944 г. — Кірбейскі наслег, а ў 1945 г. Джэліндзінскі наслег Алянёцкага раёна і Саскылахскі наслег Анабарскага раёна ЯАССР. У 1946 г. ён быў узнагароджаны медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».

Пасля ВАВ, у 1946 г. І. Гурвіч вярнуўся ў Маскву і паступіў у аспірантуру Інстытута этнаграфіі АН СССР. Спецыялізаваўся па этнаграфіі народаў Сібіры. Абараніў у 1949 г. кандыдацкую дысертацыю (навуковы кіраўнік С. Токараў) па тэме «Алянёцкія і анабарскія якуты (Гісторыка-этнаграфічны нарыс)».

У 1950 г. Гурвіч вярнуўся ў ЯААСР і пачаў працаваў у НДІМЛГ Якуцкай філіяла Сібірскага аддзялення АН СССР малодшым навуковым супрацоўнікам. У 1951 г. ён здзяйсняе шасцімесячную паездку ў Ніжнекалымскі і Сярэднекалымскі раёны ЯАССР, дзеля вывучэння этнічнага складу, культуры і быту карэннага насельніцтва. У 1952 г. ён быў зацверджаны ў навуковым званні старшага навуковага супрацоўніка па спецыяльнасці «Этнаграфія».

У 1956 г. І. С. Гурвіч перавёўся ў Маскву, у Інстытут этнаграфіі АН СССР. У гэтым Інстытуце, у Сектары па вывучэнні сацыялістычнага будаўніцтва ў малых народаў Поўначы (затым перайменаваны ў Сектар Крайняй Поўначы і Сібіры) Ілья Гурвіч прарабіў старшым навуковым супрацоўнікам,. з 1965 г. загадчыкам аддзела, з 1989 па 1992 г. — вядучым навуковым супрацоўнікам-кансультантам гэтага аддзела.

У 1956—1957 гг. ён арганізоўвае экспедыцыю ў Карацкую нацыянальную акругу, у 1959 г. прымае ўдзел у Комплекснай юкагірскай экспедыцыі, ў 1962 г. праводзіць палевыя доследы на Чукотцы і Камчатцы.

Памёр Ілья Самуілавіч Гурвіч у выніку няшчаснага выпадку.

Творы правіць

Іллём Гурвічам апублікавана больш за 100 навуковых прац па гісторыі і этнаграфіі і больш за 300 артыкулаў па размаітым аспектам этнагенезу і этнічнай гісторыі народаў Поўначы, ва ўлусным краязнаўчым музеі ў п. Аленёк РС(Я) яму прысвечана экспазіцыя.

Бібліяграфія правіць

  • Религия сельской общины у черкесов-шапсугов. // Религиозные пережитки у черкесов-шапсугов. Москва. 1940. С. 37-46.
  • Оленекские и анабарские якуты (историко-этнографический очерк). Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук. Москва. 1949. 20 с.
  • Этническая история Северо-Востока Сибири. ТИЭ. Т. 89. Москва. 1966.
  • Таинственный чучуна. (История одного этнографического поиска) Москва. 1975. 96 с.
  • Культура северных якутов-оленеводов. К вопросу о поздних этапах формирования якутского народа. Москва. 1977. 247 с.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура правіць

  • Софронов Ф. Г. Гурвич Илья Самуилович. // Советские историки-якутоведы. Биобиблиографический справочник. Якутск. 1973. С. 23-25;
  • Современная духовная культура народов Сибири и Севера. // Межведомственный тематический сборник научных трудов. Посвящается 70-летию И. С. Гурвича. Омск. 1989.
  • Список основных трудов доктора исторических наук Ильи Самуиловича Гурвича. (К 70-летию со дня рождения). // Советская этнография. Москва. № 3. 1991. С. 135—140;
  • Батьянова Е. М, Жорницкая М. Я. Илья Самуилович Гурвич (1919—1992). // Этнографическое обозрение. Москва. № 5. 1992. С. 167—171.
  • Batjanova Н., Tidia Blah. Ylia Samuilovich Gurvich. // Anthropological Neuslettr. October. USA. 1992;
  • Батьянова E. M., Жорницкая М Я., Мухамедьяров Ш. Ф., Томилов Я. А. Илья Самуилович Гурвич как учёный и человек. // Этническая история тюркских народов Сибири и сопредельных территорий (по данным этнографии и языкознания). Материалы Всероссийской конференции. Омск. 1992. С. 15—26.
  • Гурвич Илья Самуилович (7. 07. 1919 — 12. 03. 1992). // Ученые-исследователи Института языка, литературы и истории. (Библиографический справочник). Автор и составитель П. И. Докторов. Якутск. 1995. С. 68-69.
  • Гурвич Илья Самуилович (7. 07. 1919—1992). // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 315—316.
  • Огрызко В. Гурвич Илья Соломонович. // Огрызко В. Североведы России. Материалы к биографическому словарю. Москва. 2002. С. 141.
  • Баркоўскі А. Ілля Гурвіч. // Голас Радзімы. Мінск. 12 чэрвеня 2003. С. 5.
  • Батьянова Е. М., Жорницкая М. Я. Илья Самуилович Гурвич (1919—1992). // Літоўка ды Саха. Сшытак 2. Койданава. 2011. С. 83-90.