Адкрыць галоўнае меню

Ілья Капіевіч (16511714) — кнігадрукар. Ураджэнец Мсціслаўшчыны. Адукацыю атрымаў у Слуцкай кальвінісцкай школе. З прычыны зямельных спрэчак з езуітамі мусіў пакінуць Радзіму. Месцам яго жыхарства стаў Амстэрдам, дзе Ілья заняўся кнігавыдавецтвам. Тут ён пазнаёміўся з маладым Пятром І. Па даручэнні цара падрыхтаваў і выдаў у 1699 г. у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. З пачатку XVIII ст. жыў у Маскве. Там Ілья Капіевіч выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыцы і інш. Колькасць напісанага і надрукаванага Капіевічам уражвае — больш за 20 кніг. З іх дапамогай рускія людзі змаглі пазнаёміцца з багаццем еўрапейскай культуры і навукі.

Ілья Фёдаравіч Капіеўскі
Elia Kopievich.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: каля 1651
Месца нараджэння: Ляхавічы, Вялікае Княства Літоўскае цяпер Магілёўская вобласць, Беларусь
Дата смерці: 23 верасня 1714(1714-09-23)
Месца смерці:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, друкар, перакладчык, паэт
Канверт Белпошты, 2001 год. Мастак — Мікола Рыжы.

Ён таксама склаў канкарданс да Бібліі, пераклаў Катэхізіс.