Ільінскі спуск (Гомель)

Ільінскі спуск — спуск да ракі Сож у Гомелі, пралягае ад вуліцы Пралетарскай (у раёне вуліцы Маісеенкі) да набярэжнай, перасякае вуліцу Камісарава. Знаходзіцца ў межах гістарычнага раёна Спасава Слабада (Слабада).

Ільінскі спуск на перасячэнні з вуліцай Камісарава (ліпень 2018 г.).
Ільінскі спуск на перасячэнні з вуліцай Камісарава (ліпень 2018 г.).

Паходжанне і назва правіць

Ільінскі спуск з’яўляецца фрагментам яра — рэшткай рэчышча старажытнай рэчкі, якая брала свой пачатак з возера ледавіковага паходжання, вядомага ў ХІХ — сярэдзіне ХХ ст. як Гарэлае балота (знаходзілася ў раёне цяперашняга чыгуначнага вакзала). Гістарычныя назвы рэчкі і яра не захаваліся[1]. Узнікненне цяперашняй назвы звязана са стараверскай Ільінскай царквой, збудаванай у канцы XVIII ст. на мысе, утвораным перасячэннем яра і вуліцы Камісарава (верагодная назва на 1771 г. — «ulica od Soƶa po Lewey Ręce», г.зн. «вуліца ад Сожа па Левай Руцэ»[2]). Аднак канкрэтны час, калі назва «Ільінскі спуск» узнікла і стала пашырацца, пакуль дакладна не высветлены. Верагодна, што ў пераліку аб’ектаў, якія ўваходзілі ў склад 1-й паліцэйскай часці Гомеля па стане на 1914 г., мясцовасць фігуруе як «Оврагъ Спасской слободы»[3], г.зн. «Яр Спасавай слабады». Паказальна, што Ільінскім спускам, нягледзячы на рэлігійнае паходжанне тапоніма[4], яр называў С. М. Лебедзеў — савецкі чыноўнік, аўтар гістарычна-эканамічнага нарыса, прысвечанага Гомелю (1957 г.)[5]. Сёння назва «Ільінскі спуск» выкарыстоўваецца ў гісторыка-археалагічнай літаратуры[6], а паўсядзённы ўжытак мае, найперш, сярод старажылаў і аматараў гісторыі Гомеля.

Гістарычныя выявы правіць

Сучасныя здымкі правіць

Зноскі

  1. Рогалев, А. Ф. Топонимический словарь Гомеля и Гомельского района [Текст] / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2012. — С. 101.
  2. Inwentarz Starostwa Homelskiego z 1771 r.
  3. Памятная книжка Могилевской губернии на 1914 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1914. — Отд. III, С. 74.
  4. Назва іншага гомельскага спуску — Саборнага — пад маркай барацьбы з рэлігіяй была зменена ў 1923 г. на Кіеўскі.
  5. Лебедев С. М. Гомель: краткий историко-экономический очерк. — Минск: Государственное издательство БССР, Редакция политической литературы, 1957 . — С. 132.
  6. Гл., напр.: Макушников, О. А. Гомельское Поднепровье в V — середине XIII вв. : Социально-экономическое и этнокультурное развитие [Текст] / О. Макушников. — Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2009. — С. 10, 35, 69, 70, 71, 153.