Ільінская царква (Гомель)
Ільінская царква — дзеючая стараверская царква ў Гомелі, помнік беларускага драўлянага дойлідства канца XVIII стагоддзя, гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння (2-я катэгорыя). Адносіцца да Санкт-Пецярбургскай і Цвярской епархіі Рускай праваслаўнай стараабрадніцкай царквы. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада на вул. Камісарава, непадалёк ад р. Сож. Дала назву спуску ад вуліцы Пралетарскай да сожскай набярэжнай.
Стараверскі храм | |
Ільінская царква | |
---|---|
![]() | |
52°26′30″ пн. ш. 30°59′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Гомель |
Канфесія | праваслаўе |
Епархія | Руская праваслаўная стараверская царква |
Тып будынка | прыходскі храм |
Архітэктурны стыль | усходнепалеская школа дойлідства |
Дата заснавання | XVIII стагоддзе |
Будаўніцтва | 1773—1774 гады |
![]() |
Гісторыя Правіць
Стаіць на месцы разабранага ў 1737 годзе Спасава стараверскага храма і ўстаноўленага замест яго храма прарока Іллі, у сваю чаргу разабранага ў 1793 годзе.
Пасля вяртання з Турцыі Емяльян Пугачоў прыязджаў па дапамогу ў гомельскую стараверскую абшчыну і двойчы прыходзіў маліцца ў гэту царкву[1][2].
Сучасны храм быў узведзены ў 1773—1774 гадах і асвечаны 28 верасня 1794.
У першай палове XIX стагоддзя пры храме існаваў змешаны, мужчынскі і жаночы скіт старавераў. У 1850 годзе скіт і царква былі зачыненыя, з 1852 года царква зноў стала дзеючай, ў 1853 заснаваны адзінаверчацкі прыход. Неўзабаве зноў стала стараверскай. Дзейнічала ў савецкі час.
У канцы 1943 г. каля Ільінскай царквы быў пахаваны колішні царкоўны староста Епіфан Рымароў, закатаваны разам з сям'ёй нацыстамі ў кастрычніку таго ж года за адмову ад прымусовай эвакуацыі[3].
Архітэктура Правіць
Складаецца з трох зрубаў, пастаўленых адзін за адным па адной восі: бабінец, сярэдні зруб, пяцігранная алтарная абсіда.
Галерэя Правіць
- Стан царквы ў другой палове 1940-х гадоў
-
-
-
-
Зноскі
- ↑ Фотагалерэя / Гомельская вобласць | Гомель
- ↑ Юрий Глушаков. «Крестьянский царь» на Гомельщине(недаступная спасылка) // http://bymedia.by Архівавана 13 красавіка 2016.. 16.11.2011.
- ↑ Матэрыялы аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Гомелі. — Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. — Ф. 1345. Воп. 1. Спр. 2. Арк. 121-122 адв.; 124 адв.
Літаратура Правіць
- Гомельская Ільінская царква // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. С. 341—342.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ільінская царква