Інле
Інле (бірм.: အင်း) — прэснаводнае возера ў М’янме, другое па плошчы ў краіне. Агульная плошча паверхні — 116 км².
Інле | |
---|---|
бірм.: အင်း | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 880 м |
Даўжыня |
|
Шырыня | 10 км |
Плошча | 116 км² |
Найбольшая глыбіня | 3,6 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,5 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | М’янма |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прырода
правіцьВозера Інле месціцца на поўдні Шанскага нагор’я. Лічыцца, што возера сфарміравалася ў выніку паступовага размывання шматлікімі рэчкамі і ручаямі вапняковай паверхні. Узровень вады сезонна змяняецца. Падчас мусонаў глыбіня можа дасягаць 3,7 м.
Заходні і паўночны берагі нізкія, пакрытыя зараснікамі, утрымоўваюць тарфяныя адкладанні. На паўночна-ўсходнім беразе ёсць гарачая крыніца са шчолачнай вадой.
Возера насяляюць 35 відаў рыб (17 з іх — эндэмікі), 45 відаў слімакоў (30 эндэмікаў), 1 эндэмічны від крабаў. Эндэмічны від карпа з’яўляецца важным відам для здабычы. Увосені на возеры спыняецца каля 20 000 пералётных гарбатак. Акрамя таго, на берагах гняздуе рэдкі від журава.
Культура
правіцьБерагі возера Інле насяляе народ інтха, які будуе свае вёскі на па́лях на плыткаводных участках. Галоўным транспартным сродкам з’яўляюцца лодкі. Інтха займаюцца рыбалоўствам, а таксама ствараюць плавучыя агароды. У нашы дні ў навакольных паселішчах таксама жывуць шаны, карэны і прадстаўнікі іншых народаў. Большасць вернікаў спавядае будызм у форме Тхеравада. Храмы і ступы будуюцца з пясчаніку, які здабываюць каля возера.
Інле — важная турыстычная славутасць М’янмы.
Ахова
правіцьУ 2003 г. возера Інле было абвешчана паркам спадчыны АСЕАН. Водна-балотныя ўгоддзі (5 797,6 га) трапілі ў 2004 г. пад ахову Рамсарскай канвенцыі. У 2015 г. возера трапіла ў спіс біясферных рэзерватаў ЮНЕСКА.
Спасылкі
правіць- Inlay Lake Ramsar Site
- INTRODUCTORY ACCOUNT OF THE INLE LAKE
- Inle Lake Wildlife Sanctuary — People, nature and culture in a unique wetland
- https://www.twobirdsbreakingfree.com/ultimate-guide-to-inle-lake
- Thin MM, Sacchi E, Setti M. Hydrological processes at Inle Lake (Southern Shan State, Myanmar) inferred from hydrochemical, mineralogical and isotopic data. Isotopes Environ Health Stud. 2016 Aug-Oct;52(4-5):455-67