Інтыфада Аль-Аксы
Інтыфада Аль-Аксы — узброенае супрацьстаянне Палесціны і Ізраіля 2000—2005 гадоў.
Інтыфада Аль-Аксы | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Палесціна-ізраільскі канфлікт | |||
![]() | |||
Дата | 27 верасня 2000 — пачатак 2005[1] | ||
Месца | Палесціна і Ізраіль | ||
Вынік | Перамога Ізраіля[2] | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Назва
правіцьІнтыфада (ад арабскага «збавенне») – «народнае паўстанне». Так называліся падзеі на Палесцінскіх тэрыторыях, звязаныя з канфліктам арабаў з Ізраілем, а таксама таксама масавыя выступы ў Бахрэйне, у Саудаўскай Аравіі, Іраку, Заходняй Сахары. У цяперашні час пад словам «інтыфада» часцей за ўсё разумеецца ўзброеная барацьба палесцінцаў супраць Дзяржавы Ізраіль.
Аль-Акса — мячэць, размешчаная на Храмавай гары ў Ерусаліме.
Повад
правіцьНепасрэднай падставай для пачатку паўстання стала наведванне лідарам ізраільскага правага блока «Лікуд» Арыэлем Шаронам Храмавай гары ў Ерусаліме, што разглядалася кіраўніцтвам Ізраіля як легітымны акт, паколькі па ўмовах мірных пагадненняў доступ да храма быў адкрыты для вернікаў усіх рэлігій.
Ход падзей
правіцьУ пачатку кастрычніка 2000 года на поўначы Ізраіля ў арабскіх гарадах і вёсках прайшлі масавыя шэсці, дэманстрацыі, якія суправаджаліся перакрыццем дарог, падпалам пакрышак, закідваннем камянямі машын і сутыкненнямі з ізраільскай паліцыяй. У выніку загінулі 13 і былі паранены некалькі дзясяткаў арабскіх грамадзян Ізраіля, пацярпелі і супрацоўнікі паліцыі.
Акрамя таго, інтыфада суправаджалася серыяй тэрактаў, ажыццёўленай смяротнікамі, якія прыбылі з Сектара Газа і Самарыі. Ізраільскія ўлады адказалі ўсталяваннем блакпастоў, інтэнсіўнымі рэйдамі па затрыманні, а ў выпадку супраціву і знішчэннем членаў тэрарыстычных арганізацый, а пасля буйных тэрактаў – часовай блакадай тэрыторый. Была ўведзена забарона на наведванне яўрэямі палесцінскіх тэрыторый.
Пік інтыфады прыйшоўся на сакавік 2002 года. Апагею супрацьстаянне дасягнула пасля буйнога тэракту ў Велікодны вечар у гасцініцы горада Нетаніі.
У красавіку 2002 года прайшла аперацыя «Ахоўная сцяна», якая ўключала ачапленне і прачэсванне раёна горада Джэнін, былі знішчаны майстэрні па вытворчасці выбухоўкі і праведзены арышт членаў тэрарыстычных арганізацый. Аперацыя падарвала магчымасці тэрарыстаў.
Пасля красавіка 2002 года інтыфада пайшла на спад і да восені стала нашмат менш акцый тэрарыстаў і сутыкненняў з сіламі паліцыі.
У лістападзе 2004 года ў парыжскай бальніцы памёр нязменны лідар палесцінцаў Ясір Арафат. Раней ізраільскія ВПС знішчылі кіраўнікоў ХАМАСа шэйха Ахмеда Ясіна і яго пераемніка Ранцісі. З сыходам са сцэны лідараў, інтыфады стала насіць дэзарганізаваны і часцяком мясцовы характар, не ахопліваючы ўсю тэрыторыю Палесціны.
Зноскі
- ↑ Israel . Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2013. Праверана 25 студзеня 2013.
- ↑ Losing faith in the intifada Laura King, LA Times, September 28, 2004
- ↑ Saddam: 'İsrail'e sınırımız olsa çoktan girmiştik' (Hürriyet)
- ↑ Беларусь вновь обвинили в незаконных поставках оружия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 4 красавіка 2022.
- ↑ «International Herald Tribune»: Остановить белорусскую торговлю оружием(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2019. Праверана 4 красавіка 2022.