Інцыдэнт з пасадкай Boeing 737 у Кіеве
Інцыдэнт з пасадкай Boeing 737 у Кіеве — авіяцыйны інцыдэнт, які адбыўся 21 кастрычніка 2016 года ва Украіне. Авіялайнер Boeing 737-8ZM беларускай авіякампаніі «Белавія» выконваў рэгулярны міжнародны пасажырскі рэйс В2-840 па маршруце Кіеў—Мінск, але неўзабаве пасля ўзлёту па патрабаванні СБУ быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт вылету. Пасля прызямлення быў затрыманы, а пасля адпушчаны журналіст і блогер Армен Марцірасян. Прадстаўнікі авіякампаніі «Белавія» сцвярджалі, што ўкраінскі дыспетчар апавясціў аб узняцці, у выпадку непадпарадкавання, знішчальнікаў на перахоп, падаўшы аўдыёзапісы перамоваў з пілотамі. Украінскі бок, у сваю чаргу, адмаўляў абвінавачванні.
Рэйс В2-840 Белавія | |
---|---|
| |
Агульныя звесткі | |
Дата | 21 кастрычніка 2016 |
Характар | прымусовая пасадка |
Прычына | знаходжанне на борце самалёта Армена Марцірасяна |
Месца | паветраная прастора над Кіеўскай вобласцю (Украіна) |
Загінулыя |
|
Параненыя | 0 |
Паветранае судна | |
Мадэль | Boeing 737-8ZM |
Авіякампанія | Белавія |
Пункт вылету | аэрапорт Жуляны, Кіеў (Украіна) |
Пункт прызначэння | Мінск (Беларусь) |
Рэйс | В2-840 |
Бартавы нумар | EW-456PA |
Дата выпуску | 17 верасня 2016 (першы палёт) |
Пасажыры | 136 |
Экіпаж | 6 |
Палёт
правіць21 кастрычніка 2016 года самалёт Boeing 737-8ZM авіякампаніі «Белавія», са 136 пасажырамі і 6 членамі экіпажа на борце[1], які выконваў рэйс В2-840 па маршруце Кіеў—Мінск, вылецеў з міжнароднага аэрапорта Жуляны.
За 50 кіламетраў да ўваходу ў паветраную прастору Беларусі камандзіру экіпажа рэйса 840 паступіла ўказанне ад дыспетчара кіравання паветранага руху раённага цэнтра «Кіеў», якое ўваходзіць у дзяржаўнае прадпрыемства абслугоўвання паветранага руху «Украерорух», аб неадкладным вяртанні ў аэрапорт вылету без тлумачэння якіх-небудзь прычын[2]. Па словах прадстаўнікоў авіякампаніі, а пазней камандзіра авіялайнера Шышко, у выпадку непадпарадкавання прыгразілі падняць знішчальнікі[3]. Прадстаўнік СБУ Ткачук абверг інфармацыю пра пагрозу падняць знішчальнікі для вяртання ў аэрапорт беларускага самалёта[4][2]. Намеснік генеральнага дырэктара «Белавія» Чаргінец у сваю чаргу заявіў, што пагрозы задзейнічаць ваенную авіяцыю зафіксаваны ў запісе перамоваў экіпажа з наземнымі службамі[5]. Пасля быў апублікаваны запіс перамоваў экіпажа лайнера і ўкраінскага дыспетчара, у якой апошні папярэджвае пілота, што за невыкананне загаду на вяртанне будзе паднята баявая авіяцыя на перахоп[6][7]. Пазней прэс-сакратар СБУ Гітлянская назвала пагрозы падняць знішчальнікі супраць рэйса «Белавія» «выдумкамі дыспетчара»[8].
Пасля прызямлення быў зняты з борта грамадзянін Арменіі Армен Марцірасян. Лайнер паляцеў у Мінск без яго. Праз некаторы час затрыманы быў адпушчаны і адправіўся ў беларускую сталіцу іншым рэйсам. З ягоных слоў, шукалі «нейкі назапашвальнік інфармацыі, нічога не знайшлі і адпусцілі»[5].
Рэакцыя
правіцьБеларусь у сувязі з прымусовым вяртаннем самалёта заявіла Украіне пратэст і запатрабавала афіцыйных выбачэнняў і кампенсацыі фінансавых выдаткаў[9]. Прэзідэнт Украіны Парашэнка ў тэлефоннай размове з Лукашэнкам папрасіў прабачэння за інцыдэнт з самалётам «Белавія» і праінфармаваў, што вінаватыя пакараны[10][11][12]. У СБУ і «Украерорухе» абверглі словы аб пакаранні вінаватых у інцыдэнце[13].
Інцыдэнт не атрымаў шырокай агалоскі ў заходняй прэсе. Пасля інцыдэнту з пасадкай Boeing 737-800 авіякампаніі Ryanair у Мінску і высадкі з борта самалёта беларускага блогера, аднаго са стваральнікаў Telegram-канала Nexta Рамана Пратасевіча, а таксама журналісткі Соф’і Сапегі і наступных абвінавачванняў з боку Захаду ў дзяржтэрарызме, накладання санкцый, забароны палётаў кампаніі «Белавія» над Еўропай, розныя прадстаўнікі дзяржструктур Беларусі і Расіі абвінавацілі міжнародныя арганізацыі і заходнія краіны ў падвойных стандартах[14][15][16][17][18].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ "Самолет «Белавиа» развернули из-за флешки". 2016-10-23.
- ↑ а б "Инцидент с боингом Белавиа: загадочный Мартиросян, нота МИД, версия СБУ". Sputnik. 2016-10-22.
- ↑ "Пилот «Белавиа» подтвердил, что в Киеве грозили поднять истребители". Белновости. 2016-10-23.
- ↑ "СБУ связала возврат самолета в Киев c угрозой национальности безопасности". Lenta.ru. 2016-10-22.
- ↑ а б "Антимайдановец рассказал о причинах возвращения самолета «Белавиа» в Киев". Lenta.ru. 2016-10-22.
- ↑ "Опубликована расшифровка переговоров самолета «Белавиа» с украинским диспетчером". СБ Беларусь Сегодня. 2016-10-31.
- ↑ "Без цензуры. Опубликована расшифровка переговоров пилотов "Белавиа" с украинским диспетчером". TUT.BY. 2016-11-01. Архівавана з арыгінала 2016-11-14. Праверана 2021-05-25. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2016. Праверана 6 чэрвеня 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2016. Праверана 6 чэрвеня 2022.
- ↑ "СБУ назвало «выдумками» угрозы поднять истребители против рейса «Белавиа»". РБК. 2016-11-01.
- ↑ О вручении ноты МИД Временному поверенному в делах Украины . МИД Республики Беларусь (22 кастрычніка 2016).
- ↑ Телефонный разговор с Президентом Украины Петром Порошенко . Официальный Интернет-портал Президента Республики Беларусь (10 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2021. Праверана 6 чэрвеня 2022.
- ↑ "Порошенко извинился за инцидент с самолетом авиакомпании "Белавиа"". 2016-11-10.
- ↑ "Почему самолет Ryanair был вынужден сесть в Минске и что будет дальше?". BBC. 2021-05-25.
- ↑ "Украинские СМИ: виновные в инциденте с "Белавиа" не наказаны". TUT.BY. 2016-11-22. Архівавана з арыгінала 2016-11-23. Праверана 2021-05-26. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2016. Праверана 6 чэрвеня 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2016. Праверана 6 чэрвеня 2022.
- ↑ "Лукашенко прокомментировал инцидент с самолетом Афины-Вильнюс и раскрыл новые подробности". БЕЛТА. 2021-05-26.
- ↑ "Глава МИД Белоруссии об инциденте с самолетом, противостоянии с Западом и интеграции с Россией". КоммерсантЪ. 2021-05-31.
- ↑ "Лавров призвал не оценивать сгоряча инцидент с самолетом Ryanair". Интерфакс. 2021-05-24.
- ↑ "Случаи принудительной посадки самолетов, выполнявших международные авиарейсы". Тасс. 2021-05-24.
- ↑ "МИД призвал Запад оценить ситуацию с самолетом Ryanair без эмоций". РИА Новости. 2021-05-24.
Спасылкі
правіць- На рускай мове
- Украинский диспетчер грозил истребителями самолету "Белавиа" . DW (21 кастрычніка 2016).
- Степушова Л.. Злополучный рейс "Белавиа" спускают на тормозах . Правда.ру (3 лістапада 2016).
- Баранович А.. Арест Протасевича и "вагнергейт". Почему это другое . Фокус (24 мая 2021).
- На англійскай мове
- Belarus diversion echoes prior Ukrainian incident involving Belavia 737 (англ.). FlightGlobal (24 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2021. Праверана 6 чэрвеня 2022.
- Belarus grounds plane with dissident, but history tells of more forced landings . Anadolu Agency (28 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2022. Праверана 6 чэрвеня 2022.