Іньяс Мурванаш’яка

Іньяс/Ігнасэ Мурванаш’яка (фр.: Ignace Murwanashyaka; 14 мая 1963 — 16 красавіка 2019) — кіраўнік паўстанцкай групоўкі руандыйскіх хуту «Дэмакратычныя сілы вызвалення Руанды». Меў від на жыхарства і палітычны прытулак у ФРГ. Як лідар баевікоў асуджаны за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, што было першым падобным выпадкам у Германіі з часоў Нюрнбергскага працэсу.

Іньяс Мурванаш’яка
Дата нараджэння 14 мая 1963(1963-05-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 красавіка 2019(2019-04-16) (55 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род войскаў Дэмакратычныя сілы вызвалення Руанды

Біяграфія правіць

Мурванаш’яка нарадзіўся ў Бутарэ[1].

Вучыўся ў Заходняй Германіі, дзе атрымаў ступень доктара эканамічных навук. У 1989 годзе атрымаў від на жыхарства, а ў 2000 года — палітычны прытулак. У лістападзе 2005 года быў унесены ў чорны спіс ААН за парушэнне эмбарга на пастаўкі зброі ў ДР Конга[2].

7 красавіка 2006 года за парушэнне іміграцыйнага рэжыму быў арыштаваны ў нямецкім Мангейме, але неўзабаве вызвалены[3][4]. 26 мая 2006 года супраць Мурванаш’які было распачата папярэдняе расследаванне па «падазрэнні ў датычнасці да злачынстваў супраць чалавечнасці ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга», аднак следства прыпынена[5]. Руанда заявіла, што будзе дамагацца яго экстрадыцыі за меркаваныя злачынствы, учыненыя падчас генацыду супраць тутсі[6], і выдала ордэр на арышт[7].

17 лістапада 2009 года Мурванаш’яка зноў арыштаваны нямецкімі ўладамі. Судовы працэс над ім пачаўся 4 мая 2011 года ў Вышэйшым судзе ў Штутгарце. Кіраўніка мяцежнікаў абвінавацілі па некалькіх пунктах ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці. Працэс над Мурванаш’якай стаў першым у Германіі за падобныя злачынствы з часоў Нюрнберга[8][9]. У верасні 2015 года руандыец быў прысуджаны да 13 гадоў[10].

20 снежня 2018 года Федэральны суд юстыцыі адмяніў рашэнне аб пераглядзе справы абвінавачанага і генеральнага пракурора ў цэлым[11]. Новы суд павінен быў пачацца ў маі 2019 года[12], аднак 16 красавіка Мурванаш’яка памёр[13]. Да самай смерці ён правёў дзевяць з паловай гадоў у нямецкім следчым ізалятары без перапынку, даўжэй, чым любы іншы абвінавачаны ў Германіі раней. Некаторы час руандыец правёў у адзіночнай камеры[14].

Сям’я правіць

Ажаніўся з немкай. Меў 2 дзяцей.

Заўвагі правіць

  1. Interpol-Fahndungsprofil(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 7 студзеня 2024.
  2. Last updated on 6 February 2007
  3. Maciej Konarski. psz.pl - DRK-Rwanda/ Przywdca FDLR aresztowany w Niemczech. Праверана 9 December 2014.
  4. Maciej Konarski. psz.pl - Rwanda-Niemcy/ Murwanashyaka wyszed na wolno. Праверана 9 December 2014.
  5. Dominic Johnson. Bundesregierung duldet Terrorchef: Ruandas Miliz-Führer in Deutschland - taz.de. Праверана 9 December 2014.
  6. JURIST — Paper Chase: Suspected Rwanda war criminal arrested in Germany Архівавана {{{2}}}.
  7. www.interpol.com. Архівавана з першакрыніцы 27 September 2011. Праверана 9 December 2014.
  8. "Rwanda: Ignace Murwanashyaka and Straton Musoni tried". BBC. 4 May 2011. Праверана 2011-05-05.
  9. Oberlandesgericht Stuttgart (5. Strafsenat) eröffnet Hauptverfahren gegen zwei mutmaßliche Führungsfunktionäre der "Forces Démocratiques de Libération du Rwanda" (FDLR )(нявызн.). Oberlandesgericht Stuttgart (4 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 5 мая 2011.
  10. "Conviction of FDLR leaders by German Court". Armed Groups and International Law. 28 September 2015. Праверана 2015-10-01.
  11. Kriegsverbrechen im Kongo: BGH hebt Urteil gegen Milizenchef auf | tagesschau.de (20 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2018. Праверана 29 жніўня 2022.
  12. Lakotta, Beate (2019-04-19). "(S+) Ignace Murwanashyaka: Tod nach neun Jahren in U-Haft". Der Spiegel [нямецкая]. ISSN 2195-1349. Праверана 2022-08-29.
  13. Ruanda: Mutmaßlicher Kriegsverbrecher in Deutschland gestorben (ням.). Die Zeit (17 красавіка 2019). Праверана 18 красавіка 2019.
  14. Lakotta, Beate (2019-04-19). "(S+) Ignace Murwanashyaka: Tod nach neun Jahren in U-Haft". Der Spiegel [нямецкая]. ISSN 2195-1349. Праверана 2022-08-29.