Іосіф Абрамавіч Ражба

Іосіф Абрамавіч Ражба́ (14 снежня 1907, Дніпро, Украіна — 15 верасня 1995) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1955).

Іосіф Абрамавіч Ражба
Дата нараджэння 14 снежня 1907(1907-12-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 верасня 1995(1995-09-15) (87 гадоў)
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Пасля сканчэння студыі Маскоўскага трама працаваў у Маскоўскім тэатры імя Ленінскага камсамола. У Вялікую Айчынную вайну ў рускай трупе Чувашскага тэатра драмы. З 1944 года ў Дзяржаўным рускім тэатры Беларусі.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.

Творчасць правіць

Выканаўца пераважна характарных роляў. Найбольш ярка рысы творчай індывідуальнасці выявіліся ў вобразах нацыянальнай драматургіі: Малышаў, Духонін («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Багун, Мякішаў («Білет у мяккі вагон», «Пад адным небам» А. Маўзона), Фёдар Шупеня, Ніканаў («Трывога», «Соль» А. Петрашкевіча). Стварыў каларытныя вобразы і ў класічнай, сучаснай і замежнай драматургіі: Шалы («Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава), Андрэй Жаркоў («З вечара да поўдня» В. Розава), Леўшын, Маўрыкій Манахаў, Данат («Ворагі[ru]», «Варвары», «Ягор Булычоў і іншыя[ru]» М. Горкага), Сілан і Бяссудны («Гарачае сэрца[ru]», «На бойкім месцы[ru]» А. Астроўскага), Луп Кляшнін («Цар Фёдар Іаанавіч» А. К. Талстога), Казарын («Маскарад[ru]» М. Лермантава), Яга і Глостэр («Атэла[ru]» і «Кароль Лір» У. Шэкспіра), Паўлет («Марыя Сцюарт» Ф. Шылера), Харнблаўэр («Мёртвая хватка» Дж. Голсуарсі) і інш.

Выступаў у радыёспектаклях.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць