Іосіф Анісімавіч Кажанкоў

беларускі хірург

Іосіф Анісімавіч Кажанкоў (17 красавіка 1892 — 12 жніўня 1977) — беларускі хірург, палкоўнік медыцынскай службы. Заслужаны ўрач БССР[1].

Іосіф Анісімавіч Кажанкоў
Дата нараджэння 17 красавіка 1892(1892-04-17)
Дата смерці 12 жніўня 1977(1977-08-12) (85 гадоў)
Месца пахавання
Род дзейнасці хірург, ваенны ўрач
Навуковая сфера ваенна-палявая хірургія[d] і хірургія
Месца працы
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Біяграфія правіць

У 1919 годзе добраахвотна ўступіў у Савецкую армію, быў камісарам ваенных лячэбных устаноў[1].

У гады Вялікай Айчыннай вайны — інспектар-кансультант УФЭП-73 Цэнтральнага фронту, армейскі хірург 3-й арміі Беларускага фронту[1].

З 1946 па 1950 год — галоўны хірург Беларускай ВА; з 1960 года — Галоўны хірург Міністэрства аховы здароўя БССР[1].

Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска, участак 26 (9 рад, 2 магіла)[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I і II ступеняў, медалямі[1].

Зноскі