Іпаліт Антонавіч Яўневіч

Іпаліт Антонавіч Яўневіч (4 сакавіка 1831(1831-03-04)[1], Кеміна[d], Магілёўская губерня18 лістапада 1903(1903-11-18)[1], Санкт-Пецярбург[1]) — расійскі навуковец, спецыяліст у галіне гідраўлікі, механікі і машынабудавання, магістр прыкладной матэматыкі, дэкан, заслужаны прафесар Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута, аўтар першага навучальнага дапаможніка па тэорыі пругкасці на рускай мове. Сапраўдны стацкі саветнік.

Іпаліт Антонавіч Яўневіч
Дата нараджэння 4 сакавіка 1831(1831-03-04)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лістапада 1903(1903-11-18)[1] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці інжынер-механік, інжынер, матэматык, фізік, выкладчык універсітэта, дэкан
Навуковая сфера гідраўліка, механіка, машынабудаванне, прыкладная матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат матэматычных навук[d]
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Святой Ганны 2-й ступені з імператарскай каронай
Ордэн Святога Станіслава I ступені
Ордэн Святога Станіслава I ступені
Ордэн Святога Станіслава II ступені
Ордэн Святога Станіслава II ступені
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 4 (16) жніўня 1831 года ў маёнтку Кеміна Сенненскага павета Магілёўскай губерні ў памешчыцкай сям'і[2].

У 1852 годзе скончыў Пскоўскую гімназію; у 1856 годзе — фізіка-матэматычны факультэт Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта са ступенню кандыдата матэматычных навук і прызначаны выкладчыкам тэарэтычнай (з 1856), а затым (з 1859) і практычнай механікі ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце.

У 1861 годзе быў камандзіраваны на два гады за граніцу для ўдасканалення ў навуцы, дзе азнаёміўся з лепшымі машынабудаўнічымі заводамі Германіі, Бельгіі, Францыі і Англіі. У 1862 годзе, пасля вяртання ў Расію, у ператвораным у вышэйшую навучальную ўстанову тэхналагічным інстытуце чытаў курс пабудовы машын, паралельна з 1863 года выкладаў прыкладную механіку і пабудову машын у Мікалаеўскай марской акадэміі. У 1868 годзе атрымаў ступень магістра прыкладной механікі і зацверджаны на пасадзе прафесара Тэхналагічнага інстытута. У тым жа годзе выбраны дэканам, займаў гэту пасаду да 1887 года[2].

У пачатку 1870-х гадоў быў выкладчыкам 2-га (машынабудаўнічага) аддзела Рускага тэхнічнага таварыства (РТТ); у 1884 годзе быў унесены ў спіс пажыццёвых членаў РТТ.

З 1886 года выкладаў прыкладную механіку ў Інстытуце грамадзянскіх інжынераў, і з 1891 года — у зноў заснаваным электратэхнічным інстытуце (ЭТІ). У 1895 годзе выбраны ганаровым членам савета ЭТІ, у 1900 годзе — ганаровым інжынерам-электрыкам ЭТІ[3][4].

Памёр 5 лістапада 1903 года. Пахаваны на Выбаргскіх рымска-каталіцкіх могілках у Санкт-Пецярбургу[5]. Магіла не захавалася[6].

Сям'я правіць

Быў жанаты. Сын — Марыян Яўневіч — міравы суддзя, стацкі саветнік, судовы следчы 1-га ўчастку ў Царскім Сяле[7][8].

Бібліяграфія правіць

  • Руководство к изучению законов сопротивлений строительных материалов, с присоединением общих начал теории упругости твёрдых тел. -СПб., 1868;
  • Курс гидравлики: В 2 ч. -СПб., 1874, 1875;
  • Курс прикладной механики. -СПб., 1886;
  • Основные начала гидростатики -СПб., 1874 — дзве публічныя лекцыі

Неаднаразова друкаваўся ў навуковых часопісах. У «Известиях спб. практического технологического института» за 1877, 1878 і 1890 гады надрукаваў тры артыкулы, у тым ліку «Вопыт усталявання пачаткаў кінематыкі кропельнай правільна рухомай вадкасці».

У «Інжынерным часопісе» за 1890 год змясціў артыкулы «Ураўненне Бусінеска і яго прымяненне да некаторых прыватных выпадкаў руху кропельнай вадкасці»; «Некалькі слоў пра законы руху падглебавай вады»; «Пра выцяканне кропельнай вадкасці пры пераменным гарызонце». За апошнія дзве працы быў ганараваны інжынерным камітэтам прэміяй. Некаторыя артыкулы Яўневіча былі перакладзены на польскую мову ў часопісе «Przegląd Techniczny».

Зноскі

  1. а б в г д е https://bj.uj.edu.pl/zasoby-cyfrowe/biogramy/biogram?id=61234 Праверана 17 кастрычніка 2021.
  2. а б Мелуа А. И. Инженеры Санкт-Петербурга. Энциклопедия. — СПб.: Издательство Международного фонда истории науки, 1996. — С. 236. — 814 с. — ISBN 5-86050-081-5.
  3. Евневич И. А. Архівавана 20 кастрычніка 2017. Биография. Сайт СПбГЭТУ «ЛЭТИ»
  4. Почётные инженеры-электрики ЭТИ. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2017. Праверана 20 кастрычніка 2017.
  5. Евневич, Ипполит-Доминик (Антонович) // Петербургский некрополь / Сост. В. И. Саитов. — СПб.: Типография М. М. Стасюлевича, 1912. — Т. 2 (Д—Л). — С. 113.
  6. Кобак А. В., Пирютко Ю. М. Исторические кладбища Санкт-Петербурга. — М. ; СПб. : Центрполиграф : МиМ-Дельта, 2009. — 798 с.
  7. Евневич — Мариан Иппол. сс. // Алфавитный указатель жителей… // Весь Петроград на 1917 год, адресная и справочная книга г. Петрограда. — Петроград: Товарищество А. С. Суворина — «Новое время», 1917. — С. 228. — ISBN 5-94030-052-9.
  8. История Царскосельского суда. Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2017. Праверана 20 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць