Іранскія мовы
Іранская | |
---|---|
Таксон: | група |
Арэал: | Азія, Еўропа, Паўночная Амерыка |
Колькасць носьбітаў: | каля 150 мільёнаў |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя: | Мовы Еўразіі |
Індаеўрапейская сям'я | |
Склад | |
паўночна-усходняя, паўднёва-ўсходняя, паўднёва-заходняя і паўночна-заходняя падгрупы. | |
Час падзелу: | VIII стагоддзе да н.э. |
Працэнт супадзенняў: | 56% |
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2: | ira |
ISO 639-5: | ira |
Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка |
Іра́нскія мовы — група моў у складзе індаіранскай галіны, якая ў сваю чаргу ўваходзіць у склад індаеўрапейскай моўнай сям'і. Падзяляецца на дзве падгрупы, заходнюю і ўсходнюю, якія драбяцца на меншыя. Агулам аб'ядноўвае ў сваім складзе каля некалькіх дзясяткаў моў, якімі карыстаюцца каля 150 000 000 чалавек.
Большасць носьбітаў жыве ў Іране, Афганістане, Таджыкістане.
Заўважныя меншасці карыстаюцца імі ў Турцыі, Ірака, Сірыі, Індыі, частка насельніцтва — ва Узбекістане (носьбіты таджыкскай мовы ў такіх гарадох як Самарканд і Бухара) і Пакістане (белудская мова, мова пушту). Носьбіты таксама пражываюць у Расіі (Паўночная Асеція — асецінская мова, поўдзень Дагестана — тацкая мова і іранскія дыялекты горскіх яўрэяў), Грузіі (асецінская мова Паўднёвай Асеціі), Арменіі (курдская), Азербайджане (талыская) і Кітаі (сарыкольская, ваханская).