Ірвінг Джозэф Браўн (англ.: Irving Joseph Brown; 20 лістапада 1911, Нью-Ёрк, ЗША10 лютага 1989, Парыж, Францыя) — амерыканскі прафсаюзны і антыкамуністычны дзеяч, які згуляў значную ролю ў расколе прафсаюзнага руху падчас халоднай вайны.

Ірвінг Браўн
англ.: Irving Brown
Дата нараджэння 20 лістапада 1911(1911-11-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 1989(1989-02-10)[2] (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Род дзейнасці прафсаюзны дзеяч, палітык
Месца працы
Узнагароды
Прэзідэнцкі медаль Свабоды

Біяграфія правіць

Ірвінг Джозэф Браўн навучаўся ў Нью-Ёркскім універсітэце і Калумбійскім універсітэце[3]. У другой палове 1930-х гадоў Браўн быў арганізатарам прафсаюза аўтамабільных рабочых. У 1940 годзе Браўн стаў арганізатарам Амерыканскай федэрацыю працы на нацыянальным узроўні.

Будучы лейтэнантам арміі ЗША, Ірвінг Браўн удзельнічаў у распрацоўцы планаў да сіцылійскай і паўднёва-французскай аперацыі падчас Другой сусветнай вайны.

Пасля Другой сусветнай вайны Браўн прыбыў у Еўропу, дзе падтрымліваў і фінансаваў стварэнне антыкамуністычных прафсаюзаў, такіх як «Рабочая сіла» і Італьянская канфедэрацыя прафсаюзаў працоўных[3].

У 1949 годзе Ірвін Браўн разам з Джэем Лаўстанам падтрымаў стварэнне Міжнароднай канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў (МКСП), у процівагу Сусветнай арганізацыі прафсаюзаў (САП)[4] . У МКСП увайшлі АФТ-КВП, Брытанскі кангрэс трэд-юніёнаў, Італьянская канфедэрацыя прафсаюзаў працоўных, «Рабочая сіла», іспанскі Усеагульны саюз працоўных. Фактычна, у САП засталіся прасавецкія прафсаюзы, у той час як у МКСП былі прадстаўлены прафсаюзы капіталістычных краін.

Таксама, будучы ў Еўропе, пры фінансаванні Браўна былі сарваныя забастоўкі ў міжземнаморскіх партах супраць паставак па плане Маршала. Створаны пры яго дапамозе Камітэт міжземнаморскіх партоў перахапіў кантроль над страйкамі ў пракамуністычных прафсаюзаў у Францыі, Італіі і Грэцыі[3].

Знаходзячыся ў Францыі, Браўн з’яўляўся міжнародным сакратаром АФП-КВП. З 1951 па 1954 год, па заяве французскага журналіста Фрэдэрыка Шарп’е, Браўн і Лаўстан атрымлівалі фінансаванне ад ЦРУ у памеры 1 мільёна даляраў у год.[4].

Да сваёй смерці Ірвінг Браўн працаваў на розных пасадах у дэпартаменце міжнароднага супрацоўніцтва АФП-КВП. У 1988 годзе Рональд Рэйган узнагародзіў Браўна Прэзідэнцкім медалём Свабоды[5], а праз год Ірвінг памёр.

Зноскі

  1. а б в https://archives.lib.umd.edu/repositories/2/resources/1549
  2. а б L'Humanité // L'HumanitéRF: 1904. — ISSN 0242-6870; 2496-8617
  3. а б в The Most Dangerous Man, Time, 17 сакавіка 1952.
  4. а б Frédéric Charpier, La CIA en France. 60 ans d'ingérence dans les affaires françaises, Seuil, 2008, с. 40-43. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2007. Праверана 26 студзеня 2023., 8 студзеня 2008, Bakchich.
  5. Harry Kelber, « AFL-CIO’s Dark Past », 22 лістапада 2004 // laboreducator.org