Джэй Лаўстан (англ.: Jay Lovestone, пры нараджэнні - Якаў Лібштэйн; 15 снежня 1897, мястэчка Моўчадзь, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя7 сакавіка 1990, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі прафсаюзны і камуністычны дзеяч (у наступстве - антыкамуніст) яўрэйскага паходжання, народжаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі. З'яўляўся генеральным сакратаром ЦК КП ЗША з 1927 па 1929 год.

Джэй Лаўстан
англ.: Jay Lovestone
Дата нараджэння 15 снежня 1897(1897-12-15)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 1990(1990-03-07)[1][2] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Партыя
Член у
Род дзейнасці палітык, прафсаюзны дзеяч
Месца працы
Узнагароды
камандорскі крыж ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Якаў Лібштэйн нарадзіўся ў мястэчку Моўчадзь (цяпер - вёска Моўчадзь Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і рабіна. У 1907 годзе сям’я Лібштэйна эмігравала ў Злучаныя Штаты Амерыкі і пасялілася ў Нью-Ёрку[4].

У ЗША Якаб Лібштэйн уступіў у камуністычную партыю ЗША і ў 1919 годзе змяніў імя на «Джэй Лаўстан»[4].

Пасля смерці Чарльза Рутэнберга ў 1927 годзе, Лаўстан быў абраны генеральным сакратаром ЦК КП ЗША. У 1929 годзе Лаўстан пераехаў у Маскву для працы ў выканкаме Камінтэрна. Праз месяц пасля пераезду ён пакінуў Маскву і быў выключаны з партыі за «правы ўхіл» і сувязі з Бухарыным. Адразу пасля выключэння, Лаўстан стварыў сваю камуністычную арганізацыю  (англ.), якая пад рознымі імёнамі праіснавала да 1940 года[4].

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, Джэй Лаўстан заняўся прафсаюзнай дзейнасцю. Сумесна з Давідам Дубінскім і Ірвінгам Браўнам, Лаўстан стаў змагацца з уплывам камуністаў на прафсаюзы ў Заходняй Германіі, Францыі і Італіі. У пачатку 1950-х гадоў гэтая дзейнасць стала таемна фінансавацца ЦРУ[5][6]. У 1969 годзе Лаўстан стаў кіраўніком міжнароднага аддзела АФП-КВП, праз які ажыццяўлялася таемнае фінансаванне ЦРУ антыкамуністычнай дзейнасці ў розных краінах[7]. Ён займаў гэтую пасаду да 1974 года[8].

Лаўстан памёр 7 сакавіка 1990 года ва ўзросце 92 гадоў. Яго дасье ў ФБР налічвае больш за 5700 старонак[9].

Зноскі

  1. а б Jay Lovestone // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Bibliothèque nationale de France Jay Lovestone // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. https://archives.lib.umd.edu/repositories/2/resources/1548
  4. а б в Джей Лавстон из-под Барановичей - путь от коммунистических идей до борьбы с коммунизмом(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2022. Праверана 29 снежня 2022.
  5. Berman, Paul (28 сакавіка 1999). "Under the Beds of the Reds". New York Times. Архівавана з арыгінала 2017-08-28. Праверана 27 лютага 2013.
  6. Elena Danielson, "A Fierce, Freedom-Loving Man, " Архівавана 5 ліпеня 2008 года. Hoover Digest, issue 1999#1, 30 студзеня 1999.
  7. Victor Reuther The Brothers Reuther and the Story of the UAW. Boston: Houghton Mifflin, 1976; pgs. 411—427.
  8. Ted Morgan, A Covert Life: Jay Lovestone: Communist, Anti-Communist, and Spymaster. New York: Random House, 1999; pp. 351
  9. Publisher description for A covert life : Jay Lovestone, communist, anti-communist, and spymaster. Library of Congress. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2012. Праверана 27 верасня 2010.