Ірку́т (руск.: Ирку́т[1], бур. Эрхүү мγрэн) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Бураціі і Іркуцкай вобласці, левы прыток ракі Ангара (басейн Енісея).

Іркут
бур. Эрхүү мγрэн, руск. Иркут
Характарыстыка
Даўжыня 488 км
Басейн 15 780 км²
Расход вады 140 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток возера Ільчыр
 • Месцазнаходжанне Усходні Саян
 • Вышыня 1875 м
 • Каардынаты 51°57′16,80″ пн. ш. 100°57′32,20″ у. д.HGЯO
Вусце Ангара
 • Месцазнаходжанне Іркуцк
 • Каардынаты 52°17′50″ пн. ш. 104°16′32″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Ангара → Енісей → Карскае мора
Краіна
Рэгіёны Іркуцкая вобласць, Бурація
Код у ДВР 16010100212116200000202
Басейн Ангары
Басейн Ангары
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 488 км (лічачы за пачатак ракі Чорны Іркут). Плошча вадазбору 15 000 (15 780[2]) км². Аб’ём сцёку 3,345[2] км³/год. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 140[1] (106[2]) м³/с. Рака Іркут пачынаецца ў горным вузле Нуксу-Дабан ва Усходнім Саяне на вышыні 1875[2] м над узроўнем мора, выцякаючы з возера Ільчыр[2]. Пасля зліцця са Сярэднім і Белым Іркутам набывае назву Іркут, а перад гэтым называецца Чорным Іркут. Крута паварочвае на ўсход, цячэ ў цясніну — Тункінскую даліну. Далей праразае хрыбет Вялікі Саян, адлучаючы ад яго Тункінскія Гольцы. На рацэ маюцца парогі. Упадае ў Ангару ў межах Іркуцка.

Замярзае ў канцы кастрычніка, выкрываецца ў канцы красавіка — пачатку мая. Ледастаў працягваецца 150—180 дзён. Сілкаванне снегавое (галоўным чынам за кошт высакагорных снягоў) і дажджавое.

Зноскі

  1. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. а б в г д Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць