Ірэна Вейсайтэ (літ.: Irena Veisaitė; 9 студзеня 1928, Каўнас — 11 снежня 2020, Вільнюс) — савецкая і літоўская літаратуразнаўца, тэатразнаўца і тэатральны крытык, грамадскі дзеяч; аўтар прац па літаратуры Заходняй Еўропы і гісторыі тэатра.

Ірэна Вейсайтэ
Дата нараджэння 9 лютага 1928(1928-02-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 2020(2020-12-11)[1] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Grigori Kromanov[d]
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта, пісьменніца, літаратуразнаўца, тэатразнавец, тэатральны крытык, літаратар
Навуковая сфера літаратуразнаўства[2], тэатразнаўства[d][2] і theatre criticism[d][2]
Альма-матар
Узнагароды
камандорскі крыж ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» медаль Гётэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Каўнасе ў яўрэйскай сям’і. У 1934—1941 гадах вучылася ў Каўнаскай гімназіі імя Шолам-Алейхема з навучаннем на ідышы. Падчас Другой сусветнай вайны ў Каўнаскім гета страціла бацькоў. У маці атрымалася перадаць яе літоўскай сям’і, якая хавала яе да прыходу Чырвонай Арміі.

У 1947 годзе скончыла Віленскую сярэднюю школу імя Саламеі Нерыс. У 1953 годзе скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе вывучала нямецкую мова і літаратуру. У 1963 годзе ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце абараніла дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук («Позняя лірыка Гейне: „Рамансера“»).

У 1953—1997 гадах выкладала ў Віленскім педагагічным інстытуце (пераўтвораным у 1992 годзе ў Віленскі педагагічны ўніверсітэт) курсы заходнееўрапейскай літаратуры, нямецкай літаратуры, гісторыі тэатра XX стагоддзя. З 1965 года дацэнт; у 1999 годзе ганаравана званнем ганаровага прафесара Віленскага педагагічнага ўніверсітэта.

З 1963—1964 гадоў вядомая як тэатральны крытык.

Памерла на 93 годзе жыцця 11 снежня 2020 года ў Вільні ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі[3].

Навуковая дзейнасць правіць

Апублікавала звыш 200 артыкулаў у Літве і іншых краінах. Складальнік некалькіх кніг; суаўтар школьных падручнікаў.

Грамадская дзейнасць правіць

У 1990 годзе разам з прафесарам Чаславам Кудабай стала сузаснавальнікам фонду адкрытай Літвы (Atviros Lietuvos Fondas). Да 1993 года была віцэ-старшынёй праўлення Фонду адкрытай Літвы, у 1993—2000 гадах старшыня праўлення. Член праўлення Інстытута адкрытага грамадства (Будапешт) і іншых міжнародных няўрадавых арганізацый, член кураторыўма культурнага цэнтра Томаса Мана ў Нідэ, член Літоўскага нацыянальнага камітэта ЮНЕСКА, мастацкага савета Міністэрства культуры Літвы.

Узнагароды і званні правіць

  • 1995 — Ордэн Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса чацвёртай ступені.
  • 2006 — Медаль Барбары Радзівіл за заслугі ў галіне культуры і асветы.
  • 2008 — Ганаровы знак Міністэрства навукі і адукацыі Літвы.
  • 2012 — Медаль Гётэ за дзейнасць па літоўска-германскаму культурнаму абмену і грамадзянскую мужнасць.

Кнігі правіць

  • Ауримас Шведас, Ирена Вейсайте. Жизнь должна быть чистой. Перевод с литовского Анны Герасимовой. М.: Пробел-2000, 2019.

Зноскі

  1. Irena Veisaitė // https://www.vle.lt/straipsnis/irena-veisaite/
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. "Mirė koronavirusu sirgusi teatrologė, literatūrologė Irena Veisaitė". DELFI [літоўская]. Архівавана з арыгінала 2020-12-28. Праверана 2020-12-11.

Спасылкі правіць